Падлетак з Ваўкавыска зрэзаў чырвона-зялёны сцяг. Па яго прыйшлі сілавікі
У Ваўкавыску на вуліцы Жолудзева супрацоўнікі ЖКГ патэлефанавалі ў міліцыю з-за зніклага сцяга з аднаго з дамоў.
Пазней быў затрыманы 16-гадовы навучэнец мясцовага каледжа, піша Hrodna.life.
Усё адбылося ўвечары ў суботу. Хлопец чакаў свайго сябра ў пад'ездзе на верхнім паверсе. У нейкі момант ён адкрыў замок дзвярэй на дах. Там ён убачыў чырвона-зелёны сцяг, дастаў складны нож, адрэзаў яго і схаваў у доме ў шафе.
Згодна з данымі сілавікоў, супраць падлетка распачалі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўных сімваламаў». Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Каментары