Грамадства88

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі

У Парку высокіх тэхналогій правялі пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку. Але гэтым справа не абмежавалася.

Фота: БелТА

Напярэдадні на тэрыторыі Парку высокіх тэхналогій з'явіўся зялёны намёт з надпісамі «Надо!». У намёце збіралі подпісы за Лукашэнку.

Як паведамляе БелТА, зборам подпісаў справа не абмежавалася. Рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій пералічылі грошы на выбарчы рахунак Лукашэнкі.

ДзяржСМІ не назвалі кампаніі, якія перавялі грошы на рахунак. З заканадаўства вядома, што адна арганізацыя можа ахвяраваць не больш за 60 базавых, гэта значыць не больш за 2400 рублёў. Агульны фонд прэтэндэнта не можа перавышаць 10 тысяч базавых — 400 тысяч рублёў. Траціць гэтыя грошы можна на патрэбы кампаніі: зарплаты членам каманды, агітацыйныя матэрыялы, арэнду залаў і гэтак далей.

Кожны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта мае права адкрыць адзін выбарчы рахунак для фарміравання свайго фонду. Аднак умовы даволі строгія — гэта тычыцца перш за ўсё тых, хто хоча пералічыць туды грошы.

Абмежаванняў шмат. Прэтэндэнтам забаронена атрымліваць ахвяраванні ад замежных дзяржаў і арганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, арганізацый, заснавальнікамі, удзельнікамі або ўласнікамі маёмасці якіх з'яўляюцца замежныя дзяржавы, арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, а таксама замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства.

Таксама нельга атрымліваць грошы на выбары ад арганізацый, якія атрымлівалі дапамогу з-за мяжы, у тым ліку ад беларусаў, якія жылі за мяжой больш за паўгода за апошні год.

Нельга фінансаваць выбарчыя кампаніі дзяржорганам, рэлігійным і дабрачынным арганізацыям, арганізацыям, якія фінансуюцца з бюджэту, фірмам, якія былі заснаваны менш чым за год да ахвяраванні, а таксама непаўналетнім грамадзянам і ананімным ахвярадаўцам.

Каментары8

  • Ну ў чым справа?
    14.11.2024
    Пералічыце яму 100 грн. і ўсё хай здымаецца з выбараў ;)
  • Доктор Кто
    14.11.2024
    Женщины-кандидаты, доение айтишников, повсеместное вывешивание флагов - это все вытеснение пережитых страхов, проявления болезни.
  • Ага
    14.11.2024
    Доктор Кто, психологическая травма видна невооружённым взглядом.

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →