Вайна33

Што Пуцін сказаў Шольцу? Версія Крамля

Крэмль пацвердзіў, што Уладзімір Пуцін і канцлер Германіі Олаф Шольц сёння сазваніліся.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэс-служба Крамля паведамляе, што падчас размовы «праведзены падрабязны і адкрыты абмен думкамі аб сітуацыі ва Украіне».

Пуцін заявіў, што адкрыты да перамоў, але на сваіх умовах.

«Прапановы Расіі добра вядомыя і выкладзеныя, у прыватнасці, у чэрвеньскім выступе ў расійскім МЗС.

Магчымыя дамоўленасці павінны ўлічваць інтарэсы Расійскай Федэрацыі ў сферы бяспекі, зыходзіць з новых тэрытарыяльных рэалій, а галоўнае ліквідаваць першапрычыны канфлікту»,

— пішуць у Крамлі.

Цяперашні крызіс Пуцін назваў «прамым вынікам шматгадовай агрэсіўнай палітыкі НАТА, накіраванай на стварэнне на ўкраінскай тэрыторыі антырасійскага плацдарма пры ігнараванні інтарэсаў Расіі ў сферы бяспекі і зневажанні правоў рускамоўных жыхароў».

Кабмін ФРГ раней паведамляў, што канцлер Германіі ў размове асудзіў агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны і заклікаў Пуціна спыніць яе і вывесці войскі.

Каментары3

  • o
    15.11.2024
    "Цяперашні крызіс Пуцін назваў «прамым вынікам шматгадовай агрэсіўнай палітыкі НАТА, накіраванай на стварэнне на ўкраінскай тэрыторыі антырасійскага плацдарма пры ігнараванні інтарэсаў Расіі ў сферы бяспекі і зневажанні правоў рускамоўных жыхароў"

    Что он мелет, украинцы сами решали, что и как будет в своей стране.
  • Андрусь
    15.11.2024
    Навошта Шольц тэлефанаваў злачынцу?
    Гітлеру Чэрчыль і Рузвэльт не тэлэфанавлі пад час Другой сусветнай.
    Мабыць была развітальная размова перад зыходам Шольца.
  • Дзед
    15.11.2024
    Путлер шизофреник, все признаки на лице

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу8

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?1

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася28

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы1

У Мінску пайшоў снег ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →