Пад Лёзнам легкавік сутыкнуўся з грузавіком МАЗ: трое загінулі, адна жанчына ў бальніцы. Прычынай трагедыі стаў выезд на сустрэчную паласу.
Паводле прэс-службы МУС, сёння каля 17:30 43-гадовы кіроўца Renault, рухаючыся па аўтадарозе ў Лёзненскім раёне, па папярэдняй інфармацыі, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзаўся з грузавік.
Кіроўца легкавога аўто і два яго пасажыры (мужчына і жанчына) загінулі. Яшчэ адна жанчына дастаўлена ў бальніцу.
Асобы загінулых высвятляюцца.
Каментары