Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута», паведаміў Уладзімір Зяленскі ў Кіеве на цырымоніі ўручэнні Нацыянальнай прэміі Украіны імя Барыса Патона.
Прэзідэнт Украіны не прывёў ніякіх падрабязнасцяў наконт тэхнічных характарыстык ракеты.
Візуальна ракета «Рута» нагадвае «Тамагаўк». Адметныя перавагі ракеты: спалучэнне нізкага кошту, памеру карыснай нагрузкі і хуткасці, што робіць яе ідэальнай для выканання мноства місій.
Як піша «Украінская праўда», Зяленскі таксама паведаміў, што новая дальнабойная ракета-дрон «Паляніца», упершыню ўжытая ў баявых умовах у жніўні 2024 года, паступіла ў серыйную вытворчасць.
Раней паведамлялася пра ракету-дрон «Пекла». Паводле Зяленскага, днямі ўкраінскім сілам абароны была перададзеная першая партыя.
«Жудаснай рэальнасцю для акупантаў» назваў Зяленскі дальнабойную ракету «Няптун», паступленне якой у войскі чакаецца ў хуткім часе.
У вайне супраць Расіі, са слоў прэзідэнта Украіны, «актыўна выкарыстоўваюцца» дроны рознага прызначэння, распрацаваныя і вырабленыя ва Украіне. Яны ўжываюцца як на фронце, так і «ў варожым тыле», адзначыў Зяленскі.
Каментары
Чаму закапалі вытворчасць гатовага ўкраінскага супертанка "Оплот"?
Чаму мэтанакіравана дзень за днём і год за годам закопвалі ўвесь ваенна-прамысловы комплекс Украіны?
Хто мусіў пра гэта задумацца?
Здаецца пытанняў шмат, а адказ адзін.
Можа прылёт "Орешніка" менавіта на "Южмаш" падкажа адказ. Як і папярэднія рэгулярныя бамбардаванні "Южмаша".