Ракета-дрон «Паляніца» — украінская распрацоўка, вынік грантавай дзяржаўнай праграмы для прыватных праектаў і дэрэгуляцыі гэтай галіны.
Уладзімір Зяленскі апублікаваў некаторыя дэталі пра ўкраінскую ракету-дрон «Паляніца». 24 жніўня ўкраінскія вайскоўцы ўпершыню ўдарылі па войску РФ гэтай новай зброяй.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія новыя зброевыя рашэнні, у прыватнасці ракета «Паляніца» з'яўляецца рэальным спосабам для Украіны дзейнічаць, пакуль партнёры «тармозяць» з прыняццем рашэнняў.
У відэа, якое апублікаваў прэзідэнт Украіны, гаворыцца, што адзін з самых эфектыўных спосабаў супрацьстаяць расійскім ракетным абстрэлам — біць па носьбітах гэтага ўзбраення — расійскіх вайсковых аэрадромах.
Аднак саюзнікі не дазваляюць выкарыстоўваць для гэтага сваё ўзбраенне.
Таму Украіна запусціла грантавую праграму для прыватных ракетных праектаў, інвеставала ў дзяржаўныя канструктарскія бюро і правяла дэрэгуляцыю для стымуляцыі гэтай галіны. І «Паляніца» — першы вынік гэтых намаганняў.
Распрацоўку завяршылі ўсяго за 1,5 гады. У межах дзеяння ракеты-дрона — два дзясяткі расійскіх вайсковых аэрадромаў, гаворыцца ў відэа.
«Паляніца» будзе запускацца з наземнай платформы. Рухавік — турбарэактыўны.
У відэа кажуць, што задача «Паляніцы» — «абараніць мірнае насельніцтва, знішчыўшы наступальны патэнцыял ворага. І зрабіць гэта на яго тэрыторыі».
Каментары