«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася
Жыхарка Пінска паскардзілася на тое, што сапсавалася якасць яе любімай нятаннай каўбасы. Як гэта тлумачаць на мясакамбінаце?
Пінчанка набыла «Балканскую» каўбасу, якая каштуе 34 рублі за палку.
— Гэтая каўбаса заўсёды была з салямі і кавалачка вяленага мяса. Цяпер яна з цвёрдага гумовага сала. Прычым уся палка вось такая. Гэта проста жах! Я лічу, сумленне ўсё ж трэба мець, — абураецца жанчына ў тыктоку.
За тры дні відэа набрала больш за 600 тысяч праглядаў. Меркаванні каментатараў падзяліліся. Нехта пагадзіўся з пінчанкай, што каўбасныя прадукты сталі жудаснай якасці. Нехта пеў оды беларускаму мясу. А нехта — як заўсёды — раіў згадаць часы СССР і якасць прадуктаў тых часоў.
Адзін з каментатараў пажартаваў: «Пачакайце крыху, год якасці хутка скончыцца». Пінчанка пагадзілася: «Хутчэй бы ўжо, бо ўсё занадта якаснае».
Чытачка «Нашай Нівы» звязалася з Пінскім мясакамбінатам і спытала, чаму пагоршылася якасць «Балканскай» каўбасы. Там удакладнілі: у іх асартыменце ёсць адразу два мясныя прадукты з такой назвай. Гэта «Балканскі класік» і «Балканскі з ялавічыны».
На відэа ў тыктоку менавіта першы прадукт — «Балканскі класік». Гэтая каўбаса вырабляецца з шыйнай свіной часткі і свініны паўтлустай. Па рэцэптуры ў гэтым прадукце дапускаецца доля тлушчавых тканак ад 30% да 50%. Гэта звязана тым, што свіныя шыі бываюць розныя — больш і менш тлустыя. Вытворцы пры складанні рэцэптуры гэта ўлічваюць і прапісваюць працэнтнае адхіленне.
— Магчыма, гэта не ваш прадукт, бо верагоднасць трапляння 50% тлушчу ў гэтым прадукце даволі вялікая, і гэта трэба разумець. Пакаштуйце аналагічны прадукт — «Балканскі з ялавічыны». Ён менш тлусты, — параілі на мясакамбінаце.
Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў
У Польшчы адкрылася сетка крамаў, куды завозяць беларускія тавары. Абяцаюць нават чыпсы ў пласцінках
У Слоніме прыдумалі каўбасу з бульбай фры. І назвалі яе «Наш бульбаш»
Адзін з беларускіх мясакамбінатаў выпусціў каўбасы з аліўкамі, фісташкамі і нават вугалем
Каментары