Грамадства

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

Палітыку, дэпутату апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990—1995 гадоў было 87 гадоў.

«17 снежня не стала Мікалая Кірылавіча Крыжаноўскага — дэпутата незалежнасці, моцнага беларуса, шчыра адданага Бацькаўшчыне — Беларусі», — напісаў у сваім фэйбуку Зянон Пазняк.

Мікалай Крыжаноўскі нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў Бабруйску. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у горадзе Ленінградзе. Быў чальцом камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях развіцця прамысловасці, энергетыкі, транспарту, сувязі і інфарматыкі, членам часовай камісіі па прывілеях. Чальцом Канстытуцыйнай камісіі, чальцом ценявога кабінета (урада) Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй.

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.

Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), асноўных накірункаў рэформаў для выхаду з крызісу — перадвыбарчая эканамічная платформа БНФ «Адраджэнне» (вясна 1995 года), сааўтар шэрагу законапраектаў.

Удзельнік галадоўкі 11—12 красавіка 1995 года ў Авальнай залі, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму.

«Мне пашчаслівілася спатыкаць у жыцьці шмат чэсных, разумных, сумленных і справядлівых людзей у вышэйшым сэнсе гэтых слоў. Мікалай Кірылавіч быў адным зь іх. Найвыдатнейшы чалавек», — напісаў Зянон Пазняк.

Каментары

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе1

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Усе навіны →
Усе навіны

Самага дарагога ўкраінскага футбаліста злавілі на допінгу

Сілавікі не знайшлі абразы Вольгі Бондаравай у выказваннях блогера Vadimati2

Міністр адукацыі: Мы выпускаем удвая больш айцішнікаў, чым трэба6

«Літве патрэбная іміграцыя» — новы літоўскі прэм’ер-міністр19

У цэнтры Гродна скралі ногі Дзеда Мароза. За пошук злодзея абвясцілі ўзнагароджанне

Банкір з атачэння Януковіча, які хаваўся ад следства ў Беларусі, з'ехаў у ЕС

У Камянецкім раёне дрэва ўпала на 200-гадовую царкву1

«Людзі саромеліся, што прыехалі. Яшчэ і кантракт на год падпісваеш». Блогеры расказалі пра закуліссе кастынгу на праўладнае рэаліці-шоу8

Макс Корж за тыдзень прадаў усе квіткі на канцэрт у Варшаве 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе1

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Галоўнае
Усе навіны →