Грамадства22

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Ліліі Качан закідаюць «заклікі да санкцыяў» і ўдзел у пратэстах.

Лілія Качан. Фота з сацсетак

Ліліі Качан 41 год, яна з Мінска. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2007 годзе.

У 2012 Качан скончыла ардынатуру па спецыяльнасці «хірургія». Працавала ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску, а таксама ў «Нардзіне». Мае больш за 17 гадоў стажу як урач.

Лілія вельмі любіць падарожнічаць. У яе сацсетках шмат фота з вандровак па Беларусі і замежжы. А яшчэ яна фатаграфуе і аддае гэтаму шмат часу.

Качан знікла з усіх сацсетак пасля 16 кастрычніка 2024 года, калі быў выкладзены яе апошні допіс з фотаздымкамі. Пасля гэтага жанчына не з'яўлялася анлайн, быў выдалены і яе тэлеграм-акаўнт.

Лілію Качан пачынаюць судзіць 27 снежня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачанні — «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК) і «заклікі да санкцыяў ці іншых мер, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Ёй пагражае да дванаццаці гадоў калоніі са штрафам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Hug
    17.12.2024
    Я з жЭншчынамі не ваюю. — казаў адзін вусаты ў адзін дзень, пасля таго як кляўся і бажыўся сваімі дзецьмі што больш не пойдзе ў прэзідэнты.
  • Oni
    17.12.2024
    Нехта там ня так даўно казаў што рэжым "так жадае перагарнуць старонку, але вось людзі яму не даюць". Ня можа ніяк гэты злачынны рэжым напіцца людской крыві.

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку2

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Анатоль Дастанка

Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік4

Махляры скралі фатаграфію беларуса і цяпер з дапамогай яго партрэту разводзяць на грошы жанчын у Расіі4

У Салігорску на зімовым небе праглянула вясёлка ФОТЫ1

«Адбітыя ныркі — самае лёгкае». Z-блогер «Трынаццаты» заявіў, як яго катавалі ў СІЗА з-за канфлікту з «Ахматам»3

Дэпутаты Бундэстага прагаласавалі за роспуск урада Германіі2

Навагодняя елка ўпала і ў Калінкавічах

Дачка памерлага каліноўца працягвае яго справу6

У Бабруйску 97-гадовая жанчына загарэлася ад свечкі, пастаўленай перад абразом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку2

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →