Свет11

Еўракамісія пачала разгляд у дачыненні да сэрвісу ТікТок

Еўрапейская камісія пачала афіцыйнае разбіральніцтва ў дачыненні да сэрвісу TikTok у сувязі з магчымымі парушэннямі Закона «Аб лічбавых паслугах». Тэлеканал «Еўраньюс» звязвае пачатак разбору з атрыманнем доказаў умяшання Расіі ў выбары ў Румыніі.

Еўрапейская камісія збірае даныя, каб вызначыць, ці парушыў TikTok заканадаўства ЕС, піша Радыё Свабода.

На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі 24 лістапада нечаканую перамогу ў першым туры атрымаў Кэлін Джарджэску, незалежны нацыяналіст і еўраскептык, які раней быў мала вядомы грамадскасці. Выбары былі ануляваныя пасьля таго, як Канстытуцыйны суд атрымаў доказы ўмяшання Расіі ў працэс галасавання, у прыватнасьці на сайце TikTok. Доказы былі прадастаўлены румынскімі спецслужбамі.

Калі дзеянні кампаніі TikTok будуць прызнаныя не адпаведнымі заканадаўству ЕС, сэрвісу пагражае штраф у памеры да 6% ад яго глабальнай выручкі.

«Кожны раз, калі мы падазраем падобнае ўмяшанне, асабліва падчас выбараў, мы павінны дзейнічаць хутка і рашуча, — заявіла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен. — Пасля сур'ёзных прыкмет таго, што замежныя суб'екты ўмешваліся ў прэзідэнцкія выбары ў Румыніі з дапамогай TikTok, мы цяпер старанна расследуем, ці не парушыла кампанія TikTok Закон Аб лічбавых паслугах, не справіўшыся з падобнымі рызыкамі».

Рэклама кантэнту пра Джарджэску распаўсюджвалася на TikTok, што, па вызначэнні камісіі, з'яўляецца неарганічнай з'явай [для сэрвісу]. Спецыялісты камісіі лічаць, што такую рэкламу маглі прасоўваць боты і падробленыя акаўнты.

Каментары1

  • Кітай+расея
    18.12.2024
    Забараніць

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы19

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая70

У дэпрэсіўным райцэнтры Хоцімску па палітычных артыкулах судзілі 26 чалавек1

Fix Price у Беларусі запускае сэрвіс дастаўкі тавараў дадому

Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было3

БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»2

«Анекдот!». Зяленскі выказаў усё, што думае пра пасярэдніцтва Орбана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы19

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →