Протаіерэй Лемяшонак: Маці збітага АМАПам хлопца трэба пакаяцца, бо «дрэнна выхавала сына»
Духоўнік Свята-Елізавецінскага манастыра ў Навінках пад Мінскам, протаіерэй Андрэй Лемяшонак, адказваючы на пытанне верніцы пра сённяшнія падзеі ў краіне, прачытаў цэлую лекцыю пра шкоду рэвалюцый. Паводле яго меркавання, амапаўцаў трэба пашкадаваць, а маці збітага імі хлопца павінна пакаяцца, бо «дрэнна выхавала сына».
«Хрыстос не клікаў іўдзеяў да рэвалюцыі, хоць яны былі ў рабстве», — казаў Лемяшонак. Таксама ён назваў Муамара Кадафі «адзіным прэзідэнтам, які быў для народа».
Каментары