Цяпер у Беларусі пенсійны ўзрост для жанчын складае 58 гадоў, для мужчын — 63 гады.
Міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка паведаміла, што павышаць пенсійны ўзрост не плануюць.
«Цяпер мы бачым і чуем, што ў шэрагу краін СНД абмяркоўваюцца пытанні далейшага павышэння пенсійнага ўзросту. Хачу запэўніць, што ў нашай краіне на парадку дня не стаіць такое пытанне. Павелічэнне пенсійнага ўзросту для нашых грамадзян не плануецца», — адзначыла яна.
Нагадаем, што ў 2016-м быў падпісаны ўказ аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Ён рос паступова цягам некалькіх гадоў. Да рэформы жанчыны выходзілі на пенсію ў 55 гадоў, а мужчыны — у 60.
Каментары