Навука і тэхналогіі

Як надзейна пачысціць акаўнт у TikTok — падрабязны гайд

Тыкток — гэта адна з самых папулярных сацсетак Беларусі. Пры гэтым мала хто ведае, як пачысціць акаўнт і наладзіць бяспеку, бо адмысловых гайдаў па тэме няма. У першай частцы нашага гайду распавядаем, як надзейна пачысціць свой акаўнт у TikTok.

Змест артыкулу:

Уводзіны

Як пачысціць падпіскі ў TikTok

Чысцім лайкі і выбранае

Чысцім каментары

Чысцім гісторыю праглядаў

Чысцім гісторыю пошуку

Выдаляем паведамленні

Выдаленне акаўнту

Уводзіны

Пры стварэнні акаўнта падумайце пра тое, што вы будзеце на ім рабіць і з якімі рызыкамі можаце сутыкнуцца. Вы збіраецеся глядзець незалежныя медыя і не хочаце, каб вас адшукалі? Або вы глядзіце або ствараеце толькі забаўляльны кантэнт і вас непакоіць найперш бяспека самога акаўнта? Вы ў Беларусі або за мяжой?

У першай частцы нашага гайду пра тыкток мы распавядаем, як вычысціць ваш акаўнт — і гэта не вельмі проста.

Як ачысціць падпіскі ў TikTok

Праглядзіце вашы падпіскі. Дзеля гэтага адкрыйце праграму і ў ніжнім меню націсніце «Профіль».

Выгляд профілю ў TikTok.

Далей абярыце «Падпіскі».

Пункт «Падпіскі». Націсніце на кнопку «Падпіскі» ў правым баку ад назвы акаўнта, каб адпісацца.

Праглядзіце каналы. Абярыце канал, ад якога вы хочаце адпісацца. Каб адпісацца, націсніце на кнопку «Падпіскі» ў правым баку ад назвы канала. Надпіс зменіцца на «Падпісацца», а кнопка стане чырвонай.

Выгляд канала, ад якога адпісаліся ў тыктоку ў меню «Падпіскі». Калі вы выйдзеце, то ён знікне са спісу.

Уверх ↑

Як пачысціць лайкі і выбранае

Гэта самая складаная частка ачысткі вашага тыктоку. Рэч у тым, што ўпадабанае (тое, што вы лайкалі) і выбранае (тое, што вы захавалі сабе, націснуўшы пад відэа сімвал закладкі) можна выдаліць толькі па адным, гартаючы відэа ўручную. Для гэтага спачатку перайдзіце ў ваш профіль.

Напрыканцы раздзела мы пішам, што рабіць, калі відэа вельмі шмат і выдаліць іх уручную немагчыма.

Знешні выгляд профілю ў тыктоку.

Далей звярніце ўвагу на панэль з сімваламі, якая знаходзіцца пад выявай профілю. Спачатку абярыце пункт «Выбранае», які выглядае як закладка з перакрэсленым вокам побач.

Сімвал закладкі побач з перакрэсленым вокам — тут знаходзіцца ўсё ваша абранае.

Перайдзіце ў відэа, якія ёсць у вас у «Выбраных». Націсніце сімвал закладкі жоўтага колеру.

Відэа ў абраных з сімвалам актыўнай закладкі.

Пасля гэтага закладка стане белай, а відэа знікне з выбранага. Пры гэтым відэа застанецца ў спісе ўпадабаных, бо мы не прыбіралі з яго лайк.

Відэа цяпер не будзе адлюстроўвацца ў абраным, а сімвал закладкі стаў белы.

Працягвайце націскаць відэа па адным, каб прыбраць усё, што вы хочаце, з абранага. Вось так выглядае цалкам пачышчанае абранае. Цяпер націсніце сімвал сэрца з перакрэсленым вокам, каб пабачыць усе відэа, якія вы ўпадабалі.

Так выглядае цалкам пачышчанае «Выбранае».

Цяпер абярыце відэа, якое вы лайкнулі. Вы ўбачыце, што сімвал сэрца на ім — чырвоны (як у відэа вышэй).

Так выглядае меню з відэа, якія вы лайкнулі.

Пасля таго, як вы націсніце на сэрца, яно пабялее.

Так выглядае відэа, з якога прыбралі лайк — белага колеру. Калі націснуць яшчэ раз, то сэрца пачырванее, а відэа з'явіцца ў спісе тых, на якія вы ставілі лайк.

Пасля гэтага відэа знікне са спісу тых, што вы лайкнулі.

Відэа знікла са спісу ўпадабаных.

Працягвайце праглядаць спіс відэа, якія вы лайкнулі, каб пачысціць гэты раздзел.

Калі ў вас іх вельмі шмат і вы не займаецеся блогінгам, то вы можаце проста выдаліць акаўнт у TikTok. Тэарэтычна вы можаце таксама напісаць у падтрымку сэрвісу і папрасіць іх выдаліць усе вашы лайкі — праўда, невядома, ці стануць яны гэта рабіць і як хутка.

Зрабіць гэта можна праз налады. Перайдзіце ў ваш профіль. Націсніце сімвал з трыма крэскамі ў верхнім правым куце, а пасля абярыце «Налады і канфідэнцыйнасць».

Так можна перайсці ў налады тыктоку.

Адкрыецца меню «Налады і канфідэнцыйнасць». Дагартайце да самага канца, вам патрэбны пункт «Паведаміць пра праблему».

Пункт «Паведаміць пра праблему».

Там зноўку дагартайце да самага канца і націсніце «Даслаць скаргу».

«Даслаць скаргу» — пункт, які дазволіць вам вам звярнуцца да адміністрацыі платформы TikTok.

Тут апішыце вашу праблему, можаце таксама зрабіць скрыншот і патлумачыць сітуацыю ў Беларусі. Пасля націсніце «Даслаць». Магчыма, гэта спрацуе.

Пункт «Паведаміць пра праблему», які дазволіць звязацца з адміністрацыяй тыктоку. Напрыканцы націсніце «Даслаць».

Каб пабачыць адказы на скаргі, вы мусіце зайсці ў пункт «Паведаміць пра праблему» і націснуць на сімвал спіса ў правым верхнім куце.

Пункт «Паведаміць пра праблему». Каб праглядзець ход вашых скаргаў, націсніце на сімвал у правым верхнім куце.

Уверх ↑

Выдаленне каментароў у TikTok

З каментарамі таксама ўсё няпроста і выдаляць іх можна толькі па адным. Каб гэта зрабіць, спачатку вярніцеся ў меню «Налады і канфідэнцыйнасць». Націсніце «Цэнтр актыўнасці».

Выгляд меню «Налады і канфідэнцыйнасць»

Пасля гэтага перайдзіце ў меню «Гісторыя каментароў».

Выгляд меню «Цэнтр актыўнасці»

Пасля гэтага адкрыюцца ўсе каментары, якія вы пакідалі на платформе за ўвесь час. На жаль, выдаліць іх усе адначасова немагчыма. Давядзецца выдзяляць іх па адным. Націсніце на каментар, які хочаце выдаліць.

Выгляд вашага каментара ў тыктоку

Пасля націскання вас перакіне пад відэа, дзе вы пакідалі каментар. Зрабіце доўгі націск на каментары і з'явіцца меню з опцыямі.

Выдаленне каментара ў тыктоку — зрабіце доўгі націск і адкрыецца меню

Націсніце «Выдаліць». Праглядзіце астатнія каментары. Цалкам вычышчаная гісторыя каментароў выглядае так:

Вычышчаная гісторыя каментароў

Калі каментароў вельмі шмат і выдаліць іх немагчыма, то можна або выдаліць акаўнт у TikTok, або звярнуцца да адміністрацыі TikTok (па спасылках мы напісалі, як гэта робіцца).

Уверх ↑

Ачыстка гісторыі праглядаў у TikTok

Гэта зрабіць значна прасцей. Спачатку вярніцеся ў «Цэнтр актыўнасці». Націсніце «Ваша гісторыя прагляду».

«Цэнтр актыўнасці» ў TikTok

Адкрыецца спіс усіх відэа, якія вы праглядалі на платформе. Націсніце «Абраць».

«Ваша гісторыя прагляду» ў TikTok

Пасля гэтага знізу, пад усімі відэа, з'явіцца кнопка «Выдаліць усё». Націсніце на яе.

Абраныя відэа, якія вы праглядалі. Абярыце ўсю гісторыю і націсніце «Выдаліць»

Пасля гэтага гісторыя праглядаў будзе выглядаць так:

Пачышчаная гісторыя праглядаў у тыктоку

Уверх ↑

Ачыстка гісторыі пошуку ў TikTok

Вярніцеся ў «Цэнтр актыўнасці». Націсніце «Гісторыя пошуку». Націсніце «Абраць».

«Гісторыя пошуку» ў TikTok

Пасля гэтага знізу, пад усімі відэа, з'явіцца кнопка «Выдаліць усё». Націсніце на яе.

Выдзяленне ўсёй гісторыі пошуку. Націсніце «Выдаліць усё»

Пасля гэтага гісторыя пошуку будзе выглядаць так:

Пачышчаная гісторыя пошуку

Уверх ↑

Як пачысціць паведамленні ў TikTok

У тыктоку можна пісаць толькі кантактам. Магчыма выдаляць паведамленні абодвух суразмоўцаў, але выдаляюцца яны толькі на вашым баку. То-бок дыялог у любым выпадку застанецца ў суразмоўцы, а адмяніць адпраўку немагчыма.

Дзеля таго, каб пачысціць дыялог для сябе, спачатку націсніце «Уваходныя» ў ніжнім меню праграмы.

Націсніце ўваходныя, каб пабачыць паведамленні.

Калі вы хочаце выдаліць дыялог цалкам, то не ўваходзьце ў яго, а зрабіце на ім доўгі націск. Адкрыецца меню.

Меню, якое дазваляе вам цалкам выдаліць дыялог у тыктоку

Пасля з'явіцца папярэджанне пра тое, што дыялог выдаліцца канчаткова. Націсніце «Выдаліць».

Папярэджанне пра выдаленне дыялогу ў TikTok

Калі вы хочаце пачысціць дыялог часткова, то не выдзяляйце яго, а націсніце. Ён адкрыецца.

Выгляд дыялогу ў тыктоку

Націсніце на паведамленне, якое вы хацелі б выдаліць. З'явіцца меню дзеянняў.

Каб з'явілася меню выдалення, зрабіце доўгі націск на паведамленні.

Націсніце «Выдаліць» у правым ніжнім куце. Пасля гэтага паведамленне знікне. Цалкам вычышчаны дыялог выглядае так:

Пачышчаны дыялог у тыктоку

Уверх ↑

Выдаленне акаўнта

Калі вы вырашылі выдаліць акаўнт, то вярніцеся ў налады. Націсніце пункт «Акаўнт».

Меню «Налады і канфідэнцыйнасць». Націсніце «Акаўнт».

Пасля адкрыецца пункт меню «Акаунт». Націсніце «Дэактываваць або выдаліць акаўнт».

Пункт меню «Акаўнт» у тыктоку. Тут варта націснуць «Дэактываваць або выдаліць акаўнт».

Адкрыецца наступнае меню. Націсніце «Выдаленне акаўнта назаўжды».

Пункт меню «Дэактываваць або выдаліць акаўнт» у TikTok. Націсніце «Выдаліць акаўнт назаўсёды».

У наступным меню абярыце прычыну выдаленне або націсніце «Прапусціць».

Выбар прычыны выдалення акаўнта. Абярыце любую або націсніце «Прапусціць».

Тут вам прапануюць спампаваць вашы даныя. Націсніце галачку знізу і націсніце «Працягнуць». Акаўнт выдаліцца.

Меню, дзе вы можаце загрузіць змесціва вашага акаўнту. Або зрабіце гэта, або націсніце птушачку ўнізе, а пасля — кнопку «Працягнуць».

Уверх ↑

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →