Аператар належыць беларускай дзяржаве і расійскаму мільярдэру Віктару Вексельбергу.
13 чэрвеня СТАА «Космас ТБ» паведаміла аб прызначэнні новага генеральнага дырэктара і пачатку работы новых органаў кіравання ў кампаніі — Назіральнай Рады і Дырэкцыі. Іх стварэнне прадугледжана новай рэдакцыяй статута СТАА «Космас ТБ», зацверджанай 10 чэрвеня.
На пасаду гендырэктара кампаніі па прапанове беларускага ўдзельніка прызначаны Вадзім Зайцаў, з 2008 па 2012 — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
У склад Назіральнай Рады былі абраныя прадстаўнікі ГК «АКАДО» і беларускага ўдзельніка кампаніі, а менавіта: дырэктар па развіцці ГК «АКАДО» Віталь Клішын, дырэктар па прававых пытаннях ГК «АКАДО» Кастусь Какурын, намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко і начальнік упраўлення электронных СМІ Мінінфа Уладзімір Ядранцаў.
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Космас ТВ» створана ў 1993. Сузаснавальнікамі прадпрыемства выступаюць з беларускага боку унітарнае прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр», з брытанскага боку «International Telcell, Inc».
Цяпер 50% акцый валодае беларуская дзяржава, астатнія 50% кантралюе расійскі мільярдэр Віктар Вексельберг.
Кампанія «Космас ТБ» надае паслугі
Вадзім Зайцаў застаецца ў спісе асобаў, уезд якіх у Еўрасаюз забаронены па падазрэнні ў суўдзеле ў парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Менавіта Зайцаў быў старшынём Камітэта, калі ў ізалятары КДБ знаходзіліся арыштаваныя за Плошчу. Многія з іх заявілі аб катаваннях у часе следства.
Каментары