Кіраўнік думскага камітэта РФ па пытаннях сям'і Алена Мізуліна выступіла супраць вяртання ў крымінальны кодэкс пакарання за мнагажэнства.
«Уводзіць крымінальную адказнасць за гэта недарэчна, таму што прычына не ў адсутнасці крымінальнага закона, а ў тым, што мужчын не хапае, магчыма, такіх, з якімі жанчыны хацелі б ствараць сям'ю і мець дзяцей», — заявіла Мізуліна.
Паводле яе слоў, ніякіх заканадаўчых ініцыятыў на гэты конт у камітэце няма. Мізуліна дадала, што ў выпадку іх з'яўлення будзе выступаць супраць, паколькі мнагажэнства нідзе ў Расіі няма, і афіцыйна дазволены шлюб толькі з адной асобай. Пры гэтым сужыццё і шлюб па рэлігійных абрадах афіцыйнымі не лічацца.
У сувязі з гэтым, адзначыла Мізуліна, абвінавачванні ў дваяжэнстве ў адрас начальніка РАУС Нажай-Юртаўскага раёна Чачні, які ажаніўся ў выходныя з 17-гадовай дзяўчынай пры тым, што ў яго ўжо нібыта ёсць адна жонка, няслушныя.
Паводле інфармацыі думскага камітэта, з першай жонкай мужчына афіцыйна не распісаны.
Каментары