На магіле Міхаіла Жызнеўскага пад Гомелем паставілі помнік з Пагоняй і Трызубам ФОТАФАКТ
Беларускія грамадскія актывісты вырабілі, прывезлі і ўсталявалі надмагільны помнік Міхасю Жызнеўскаму. Як паведаміла Вольга Мікалайчык, грошы на помнік ахвяравалі прадпрымальнікі, рабочыя, пенсіянэры зь Беларусі, ЗША, Аўстраліі і іншых краінаў.
Падчас усталявання помніка на могілках у вёсцы Сцяг Працы каля Гомеля прысутнічалі бацькі Міхася Жызнеўскага.
Міхась Жызнеўскі быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня 2014 Г. падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. МУС Украіны пацвердзіў, што Жызнеўскі памёр ад агнястрэльнага ранення. Міхась Жызнеўскі быў пасьмяротна ўганараваны ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.
Каментары