Музыка33

«Ты ім пракапаў метро, яны табе пракапалі магілу». Vinsent напісаў рэп-ліст расстралянаму літаратару Зяму Півавараву АЎДЫЁ

Ён верыў у ідэі камуністаў, а па выніку ад рук камуністаў і загінуў ва ўзросьце 27 год. Рэпэр Вінсэнт для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» прачытаў у рэпе верш «Мэтрапалітэн» Зямы Піваварава і напісаў да яго працяг.

Менавіта верш са зборніку «Лірыка двух нараджэньняў» (1934), напісаны пад натхненьнем ад будаўніцтва маскоўскага мэтро, прыцягнуў увагу рэпэра. «У творчасьці Піваварава хапала іншых тэмаў, пра тую ж гаротную сялянскую долю беларусаў, але мяне крануў менавіта гэты верш якраз сваёй нетыповасьцю. Паэт заклікае да еднасьці з уяўным масквічом зь якім мы пракладваем мэтро, «пад Айчынай маёй, пад Айчынай тваёй». Верш моцны, выразны, у нейкім сэнсе незвычайны, бо нетыповая ёсьць сама тэма», — тлумачыць Вінсэнт. Арыгінальны твор ён узяў за аснову песьні — верш гучыць цалкам у першай частцы трэку. А ў другой — уласны тэкст рэпэра, ягоныя развагі на тэму больш чым праз 80 гадоў ад напісаньня «Мэтрапалітэна».

ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ НА TALAKA.BY

Вінсэнт кажа, што далучыўся да праекту «(Не)расстраляная паэзія», бо празь яго можна прыцягнуць увагу да тых асобаў, якія будавалі новую беларускую культуру, а таксама пераасэнсаваць іх творчасьць. «Зяма Півавараў паверыў у «сьветлыя» ідэі камуністаў, а потым ад іх жа і пацярпеў. Дзякуючы пэўнай гістарычнай пэрспэктыве мы маем больш поўную карціну падзей і можам рабіць свае высновы, каб не рабіць такіх памылак», — кажа выканаўца.

Зяма Півавараў пісаў вершы з 15 год, актыўна друкаваўся, перакладаў расейскіх паэтаў на беларускую, выступаў як тэатральны і кінакрытык. Каля трох год жыў у Ленінградзе, дзе працаваў качагарам. Пасьпеў скончыць літаратурны факультэт у менскім пэдагагічным інстытуце ды пабачыць свой першы паэтычны зборнік. Ва ўзросьце 26 год яго арыштавалі, а ўначы 29 кастрычніка 1937 году расстралялі. Падрабязьней пра жыцьцё і творчасьць паэта Зямы Піваварава распавядзе Віктар Жыбуль у межах праекту «(Не)расстраляная паэзія» 27 кастрычніка на адкрытай лекцыі ў кнігарні «Логвінаў». Чакаецца ўдзел і Вінсэнта. Песьню «Мэтрапалітэн» выканаўца зьбіраецца ўключыць у свой трэк-ліст і выконваць на канцэртах.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТНУЮ ПРЭЗЭНТАЦЫЮ ПРАЕКТУ «(НЕ)РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ»

Vinsent — Мэтрапалітэн

(музыка — Vinsent, словы — Зяма Півавараў і Vinsent)

Прапаўзуць пад зямлёй
рэйкі-каляіны,
Брудная кара зямлі
ўзьдзёрта.
Гэта нястомны ўдар
па гліне
Кайла
камсамольскай
кагорты.

Мэтрапалітэн!
Разам з сэрцам нашым і ў тахт заляскай,
Прарві сотні
некранутых
міль.
Мэтрапалітэн —
не фантастычная казка,
А бальшавіцкая
слаўная
быль.

Скалатнула сталіца
пыл вякоў,
Мудры салют аддае Крамлю,
падняўшы грунт
мэтрапалітэнны,
І званы яе цэркваў
(сарака саракоў)
3 гулам разьбіліся
аб зямлю,
Прадчуваючы гул
падземны.

Масквіч!
У зялёным вагоне
пад Масквой
Пад айчынай тваёй,
пад айчынай маёй —
Праімчым,
нібы сьмерч
узбунтаваных марэй,
Каб дрыжэла пад шпалай
прыбітая гліна.
Масквіч!
Мы зробім з табой
яшчэ адзін рэйс
У магутную моладасьць
Нашай краіны —
Пад айчынай тваёй,
пад айчынай маёй.

Пад Айчынай маёй бяжыць мэтро,
Над Айчынай маёй шумяць гаі.
Гэта гаі не беластволых бяроз,
А мільёны векапомных дубоў.
Дзесьці пад Менскам шуміць Няміга,
Але я бачу толькі ціхую Сьвіслач,
Ты жадаў грукат сталёвых машынаў,
Мы атрымалі курапацкую цішу…

Ад «Каменкі» і да «Купалаўскай»
Плюс перасадка, а потым проста да «Перамогі»,
Я выходжу з мэтро, іду ўгару,
Мінаю Дом радыё, плюс квартал нясьпешна, і я ўжо дома.
Падземка даставіць цябе дакладна куды трэба,
У любы пункт і кропку зямлі і неба,
Ты толькі будзь ласкавы, сваё жаданьне пралічы,
Сядай, зачыняюцца дзьверы, мы з табою імчым.
Кожны мае свой час і эпоху, гэта вядома,
Ты жыў і верыў, служыў сьветлай ідэі.
Але выявілася, што гэта проста словы.
Словы, што зьнішчылі ўсё пакаленьне.
Паэце,
усё цудоўна, я толькі не разумею
І ад гэтае думкі і сьвет нямілы.
Ты ім пракапаў мэтро,
Яны табе пракапалі магілу.


Ні Маскве, ні Бэрліну,
Ні Маскве, ні Бэрліну,
Я толькі за гэтую сьвятую зямлю загіну.
Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй,
Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй.
Ні Маскве, ні Бэрліну,
Ні Маскве, ні Бэрліну,
Я толькі за гэтую сьвятую зямлю загіну.
Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй,
Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй.

Гэта шуміць мэтро
Пад Айчынай маёй.
Тысячы тут вятроў
Над Айчынай маёй.

Гэта бяжыць жыцьцё
Пад Айчынай маёй
Над Айчынай маёй
Пад Айчынай маёй.

Пад Айчынай, над Айчынай, пад Айчынай, над Айчынай, пад Айчынай, над Айчынай…

Ні Маскве, ні Бэрліну,
Ні Маскве, ні Бэрліну,
Я толькі за гэтую сьвятую зямлю загіну.
Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй,
Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй.

(1934/2017)

Каментары3

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі18

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання12

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →