Артысты масава адмовіліся ад удзелу ў перадвыбарчых канцэртах Лукашэнкі. Канцэрты адмяняюцца
6 жніўня стала вядома, што напярэдадні выбараў прэзідэнта Беларусі ў многіх буйных гарадах краіны пройдуць канцэрты, у тым ліку з удзелам замежных выканаўцаў (у асноўным, расійскіх і ўкраінскіх).
Пасля навіны пра канцэрты жыхары Беларусі пачалі масава пісаць зоркам у сацыяльных сетках і прасіць іх не прыязджаць на канцэрты 8 жніўня.
І, здаецца, гэта спрацавала.
Канцэрты на 8 жніўня ў падтрымку Лукашэнкі ў Мінску, абласных і вялікіх раённых гарадах з удзелам замежных артыстаў адмененыя.
Рэпер Tyga:
Расійскі гурт Rasa адмовіўся ад выступу ў Мінску 8 жніўня і апублікаваў зварот у інстаграме.
Беларуская зорка Мэвл таксама адмовіўся ад выступу 8 жніўня ў Мінску.
Джаро і Ханза таксама напісалі ў інстаграме, што не прыедуць на канцэрт у Мінск 8 жніўня.
«Кар-Мэн» адмянілі свой выступ на мінскім мерапрыемстве 8 жніўня.
Стас П'еха адмовіўся выступаць 8 жніўня ў Брэсце (сказаў, што раней за восень не чакаць яго ў Беларусі).
Haddaway наогул не ведаў, што выступае 8 жніўня ў Гомелі, таму не будзе і яго.
Ціна Караль выдаліла ўсе анонсы мерапрыемства 8 жніўня ў Бабруйску (таксама з'явілася афіцыйная заява ў пабліку ўкраінскага еўрабачання, што яна не прыедзе).
Юліана Караулава адмовілася выступаць 8 жніўня ў Брэсце.
Аксана Кавалеўская (гурт «Краски») напісала ў інстаграме, што не выступае ў Брэсце 8 жніўня.
Леанід Агуцін спытаў у сваіх фанаў, ці ехаць яму на канцэрт 8 жніўня ў Гродне, і прыняў рашэнне — не ехаць.
А пад поўнач прыхільнікам даў адказ на просьбы не прыязджаць на канцэрт у горад на Заходняй Дзвіне Рыгор Лепс: «Дарагія сябры! Канцэрту ў Віцебску 8 жніўня не будзе».
Каментары