Ігумення Гаўрыіла, якая называла пратэстоўцаў вар'ятамі і сектантамі, наведала Гродзенскую абласную міліцыю і падарыла тарты ФОТАФАКТ
10 лістапада ў дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў УУС Гродзенскага аблвыканкама наведала ігумення жаночага манастыра Гродна Гаўрыіла. У асобе кіраўнікоў УУС, начальнікаў упраўленняў, аддзелаў і службаў настаяцельніца падзякавала дзеючым і былым ахоўнікам правапарадку за забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі жыхароў і гасцей Гродна.
«Шаноўныя мае, усе людзі вам удзячныя за тое, што вы мужна, цвёрда, шчыра, аддана любіце сваю Радзіму. Якія б ні былі ў нас у краіне ўнутраныя супярэчнасці, — а яны не могуць не быць, таму што ўсе людзі розныя, — усё гэта пройдзе. Бо нават у Святым Пісанні дапускаецца разнадумства, але толькі разумнае. Дзякуй вам, што вы ў нас ёсць і што можна да вас звярнуцца», — падзякавала Гаўрыіла.
«Калі чуеце нейкія дакоры ў свой адрас, а яшчэ страшней — праклёны, не бойцеся, яны не закрануць вас. Не адказвайце. Вы ўсё роўна нічога не дакажаце. Людзі, якія паддаліся заклікам телеграм-каналаў, больш нікога не чуюць. Такі час надышоў: абараняць сваю радзіму не на словах, а рэальна, на справе», — сказала яна.
Каментары