Улада

Лукашэнка пра некаторых рэлігійных дзеячаў: Асобныя кіраўнікі павялі сябе па-антыдзяржаўнаму. Зарэкамендавалі сябе не вельмі

БелТА

У Беларусі неабходна захаваць міжрэлігійны і міжканфесійны мір. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, назначаючы Аляксандра Румака новым упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, піша БелТА.

«Вы бачыце, што адбываецца ў краіне. Будзем шчырыя, асобныя кіраўнікі павялі сябе, мякка кажучы, па-антыдзяржаўнаму. Кіраўніцтва. Я не бяру людзей, яны дачынення да гэтага не маюць. А менавіта, там некалькі чалавек зарэкамендавалі сябе не вельмі. Будзем лічыць, што памыліліся. Але вінаваціць іх і не бачыць сваіх праблем і недахопаў, напэўна, гэта не наш шлях. Таму вам трэба разабрацца, у чым мы, дзяржава, не дапрацавалі», - сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што трэба паважліва ставіцца да пачуццяў вернікаў. «І праваслаўныя, і каталікі — гэта нашы людзі, гэта адданыя людзі нашай дзяржаве. У тым ліку і каталікі, падкрэсліваю. Кожны выбраў сабе дарогу да храма. Таму да людзей трэба ставіцца з вялікай павагай і не парушаць рэлігійнае пачуццё чалавека. Як толькі мы ўмешваемся ў душу чалавечую, мы абавязкова паранім чалавека ў сэрца. З гэтага мы павінны зыходзіць. І самым жорсткім чынам спыняць ўсіх тых, хто разбурае мірнае стваральнае жыццё нашага народа і працуе на шкоду нашай дзяржаве. Іх не шмат, але мы іх павінны бачыць. У тым ліку і ў рэлігійным асяроддзі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што 31 жніўня памежнікі не пусцілі назад у Беларусь кіраўніка беларускіх католікаў Тадэвуша Кандрусевіча, калі той вяртаўся з Польшчы. На наступны дзень Лукашэнка ў Баранавічах заявіў, што кіраўнік Каталіцкага касцёла нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь, таму трапіў у спіс неўязных, які агульны ў Беларусі і Расіі.

Неаднаразова крытыкаваў гвалт у Беларусі біскуп Юрый Касабуцкі, у прыватнасці дэмантаж мемарыяла Раману Бандарэнку. На гэта таксама звярнуў увагу Лукашэнка, а пракуратура дала біскупу папярэджванне. Атрымаў таксама папярэджванне і былы прэс-сакратар БПЦ а. Сергій Лепін.

На мінулым тыдні ў Беларусь прыязджаў спецпасланнік Папы Рымскага, былы апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, які меў сустрэчу з Лукашэнкам.

Каментары

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →