Біл Гейтс пакінуў раду дырэктараў Microsoft пасля інфармацыі пра раман з падначаленай
Рада дырэктараў Microsoft у 2020 годзе прыняла рашэнне, што Біл Гейтс павінен сысці з заснаванай ім кампаніі з прычыны рамантычных адносін з падначаленай у мінулым.
У 2019 годзе члены рады дырэктараў звярнуліся ў юрыдычную фірму для правядзення расследавання, пасля таго як супрацоўніца Microsoft заявіла пра раман з Білам Гейтсам у 2000 годзе, піша The Wall Street Journal.
Падчас расследавання некаторыя члены рады дырэктараў вырашылі, што Гейтсу лепш сысці з пасады дырэктара кампаніі, якую ён заснаваў і ўзначальваў на працягу дзесяцігоддзяў. Гейтс падаў у адстаўку да завяршэння расследавання і да таго, як было б прынята афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні.
Прэс-сакратарка Біла Гейтса сцвярджае, што сыход мільярдэра не звязаны з тым раманам, які быў 20 гадоў таму і скончыўся мірна. Па яе словах, Гейтс хоча больш засяродзіцца на дабрачыннай дзейнасці, чым і абумоўлены яго сыход.
Гейтс сышоў з Microsoft сёлета 13 сакавіка, праз тры месяцы пасля свайго перавыбрання на гэту пасаду.
Два тыдні таму Біл і Мілінда Гейтс заявілі пра развод пасля 27 гадоў шлюбу.
Каментары