З ператрусам прыйшлі да Улада Вялічкі і Таццяны Вадалажскай — паплечнікаў Уладзіміра Мацкевіча
«Сёння ў 8.10 да нас прыйшлі (прыехалі і пераскочылі цераз плот) людзі з КДБ і правялі ператрус па ўсім доме. Улада забралі і ўсю яго тэхніку. Ператрус доўжыўся дзве гадзіны. Ветліва і карэктна, — напісала ў сваім фэйсбука яго жонка Алена Вялічка. — Мы з Насцяй у ціхім шоку. Калі так можна назваць гэты стан. Спадзяёмся на лепшае».
Таксама вобшук прайшоў дома у аналітыка Таццяны Вадалажскай. Пасля вобшуку яе затрымалі.
Сёння раніцай прыйшлі з ператрусам да метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча.
У пастанове на ператрус Уладу Вялічку ўказалі 17 (!) артыкулаў КК
Жонка Улада Вялічкі, якога пасля ператрусу забралі ў КДБ, паведаміла, што ёй не дазволілі сфатаграфаваць пастанову аб ператрусе. Яна выпісала ўсе артыкулы. Маштаб уражвае: ад хуліганства да шкоды нацыянальнай бяспецы.
Пералічым усе артыкулы:
▫️распальванне варожасці
▫️паклёп
▫️абраза (артыкул выключаны з Крымінальнага кодэкса)
▫️крадзеж
▫️махлярства
▫️наўмыснае знішчэнне маёмасці
▫️масавыя беспарадкі
▫️наўмыснае блакаванне транспарту
▫️захоўванне наркотыкаў
▫️хуліганства
▫️удзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак
▫️несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі
▫️заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы
▫️супраціў міліцыі
▫️гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах міліцыянера.
Каментары