Зараз у будучага прэзідэнта 301 голас у Калегіі выбаршчыкаў пры неабходных 270.
Дональд Трамп атрымаў перамогу ў Невадзе — чарговым з сямі ключавых (хісткіх) штатаў, дзе вялася асноўная барацьба за прэзідэнцкі фатэль.
Перамога прынесла рэспубліканцу шэсць выбаршчыкаў штата. На агульных выніках гэта ўжо не адаб'ецца — Трамп набраў неабходную колькасць яшчэ ў сераду.
Для перамогі аднаму з кандыдатаў неабходна атрымаць не менш за 270 галасоў, зараз у Трампа іх 301 (у Харыс — 226).
Рэспубліканец лідзіруе ва ўсіх акругах штата Невада, за выключэннем акругі, дзе размешчаны Лас-Вегас.
Засталося палічыць галасы ў апошнім штаце — Арызоне (11 галасоў Калегіі выбаршчыкаў).
Перад выбарамі казалі, што ўсё вырашыцца менавіта ў сямі ключавых (хісткіх) штатах: Арызоне (11 выбаршчыкаў), Джорджыі (16), Мічыгане (15), Невадзе (6), Пенсільваніі (19), Паўночнай Караліне (16) і Вісконсіне (10). Трамп перамог ва ўсіх іх (не палічана толькі Арызона), што прынесла яму 82 галасы ў Калегіі выбаршчыкаў.
Каментары