Кіно

Курэйчык апублікаваў анонс серыяла пра Акрэсціна. Людзі ў шоку

Рэжысёр Андрэй Курэйчык здымае мастацкі серыял пра Акрэсціна. Здымкі праходзяць у Літве ў Лукішскай турме. Днямі апублікавалі анонс. Многія ўбачылі ў ім зусім не тое, што чакалі.

На кадрах — сцэны расстрэлу зняволеных. Менавіта гэта найбольш абурыла людзей. Пад відэа у Фэйсбуку з’явіліся гнеўныя водгукі.

«Навошта здымаць пра тое, чаго не было (расстрэлы)? Каб пасля лукашэнкаўцы казалі, што наогул нічога не было і ўсё мастацкая выдумка», — напісаў эканаміст Леў Львоўскі.

«Тое, што я бачу ў кадрах гэтага рэкламнага відэа, амаральнае і антымастацкае відовішча. Здымаць такія коміксы ў час, калі людзі рэальна, а не па-кіношнаму, пакутуюць на Акрэсціна, гэта горш за Азаронка, бо той хаця б шчыра верыць у тое, што робіць, а тут голы хайп на крыві. За сцэну расстрэлаў стваральнікам фільма асобны прывет. Вы хаця б чыталі, як расстрэльваюць у турмах? Пачытайце. Можа, стане сорамна перад памяццю тых, каго стралялі», — выказалася ў каментарыях Ганна Севярынец.

«Што вы з намі робіце? Навошта здымаць хлусню і ўвогуле здзекавацца з таго, што па-сённяшні дзень баліць…» — пакінула водгук мінчанка, якая сама была ў ізалятары.

Кадр з тызера

«Шкада, што інстытут рэпутацыі не працуе такім чынам, каб у Андрэя Курэйчыка не з’яўляліся грошы на чарговае нізкасортнае кіно, тым больш пра рваную рану Акрэсціна», — жорстка выказалася кінакрытык Ірэна Кацяловіч.

Узнялася дыскусія пра тое, як наогул экранізаваць гэтую тэму і ці варта яе цяпер чапаць.

«Я ў шоку. Думала, што гэта застанецца на стадыі «ідэі», але не. Андрэй Курэйчык здымае мастацкі серыял «Акрэсціна». Каму вайна, каму маці родная», — эмацыйна напісала праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская.

Разам з тым многія каментатары мяркуюць, што балючая і складаная тэма павінна адлюстроўвацца ў кіно — і дакументальным, і мастацкім. Галоўнае, каб гэта было зроблена якасна.

Серыял пра Акрэсціна здымаецца сумесна з медыя «Маланка». Прадзюсерам стаў кіраўнік «Маланкі» Павел Марыніч, кампазітарам — Дзмітрый Фрыга. 

«Часам я сам сабе задаю пытанне: чаму менавіта цяпер, у самы змрочны перыяд рэакцыі, у самы цёмны, д'ябальскі, цемрашальскі час, калі кожны чых — гэта нагода для расправы, здымаю праект «Акрэсціна» — першае беларускае гульнявое мастацкае кіно пра падзеі 2020 года? — пісаў раней у фэйсбуку Андрэй Курэйчык. — Адказваю сабе так: я беларус. Я драматург і рэжысёр. Я мастак. Але перш за ўсё я чалавек. Я адчуваю боль, а мастацтва драмы яшчэ ад Эсхіла — гэта пра боль, пра суперажыванне, спачуванне і спагаду.

Фота: Фэйсбук Андрэя Курэйчыка

Калі цэлыя пакаленні мастакоў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў пісалі і здымалі пра свой боль ад жахаў Другой сусветная вайны — гэта было шчыра. Васіль Быкаў, Адамовіч, Шапіцька, Возераў, Калатозаў, Смірноў, Клімаў, Герман, Ром. Яны не маглі прамаўчаць пра тое, што бачылі на свае вочы. Кожны з іх зрабіў сваё выказванне. Асабістае і шчырае.

Я таксама не магу маўчаць пра тое, што адбываецца цяпер. Вялізная колькасць гвалту, болю, нянавісці, жорсткасці, якая натыкаецца на ашаламляльныя прыклады адвагі, прынцыповасці, сілы, чалавекалюбства…

Беларуская нацыя выплаўляецца і куецца на Акрэсціна, у турмах, ЦІПах, ІЧУ, ізалятарах. У вялізным лукашэнкаўскім «гулагу» проста цяпер… Гэта патрабуе мастацкага адлюстравання. Мне няма сэнсу нікога пераконваць, дзе дабро, а дзе зло. Хто робіць чэрнь. Хто ламае лёсы невінаватых людзей. Адкуль у маленькай краіне ўзялася самая вялікая колькасць палітычных зняволеных за ўсю пасляваенную гісторыю ў Еўропе. Чаму ў 21 стагоддзі любое іншадумства — гэта крымінальнае злачынства. Пра гэта ўсе ўсё ведаюць і ўсё разумеюць. І ў Беларусі, і па-за ёй. Мая задача — пакінуць мастацкае адлюстраванне гэтай важнай гісторыі для цяперашніх і будучых пакаленняў беларусаў».

Чытайце яшчэ:

Фільмы пра Беларусь і беларусаў з'явіліся на фестывалі аўтарскага дакументальнага кіно «Артдокфэст»

Каментары

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →