65-гадовую актывістку Алену Гнаўк адміністрацыя баранавіцкага СІЗА пакарала «суткамі» ў карцары. Там яе будуць утрымліваць да 1 ліпеня.
Нагадаем, 17 чэрвеня палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і аштрафавалі на 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна»
З 2020 года Алену мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, штрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах. Пад вартай Алена ўтрымліваецца ўжо пяць месяцаў.
Да разгляду апеляцыйнай скаргі Алену можна падтрымаць грашовым пераводам, пасылкай або бандэролькай, а таксама лістамі і тэлеграмамі.
Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Алена Пятроўна Гнаўк
Каментары