Каця зрабіла пракол, калі ёй было 20. Гэта быў час у яе жыцці, калі ў яе была моцная цяга да пірсінгу. Яна праколвала ўсё — ад вушэй да саскоў, апісваюць вопыт дзяўчыны ў падкасце пра сэкс «Паўгадзіны кардыё».
Пасля Каця заўважыла, што ўсе гэтыя праколы былі формай самапашкоджання, калі ты не зусім ва ўладах з сабой.
Жаданне палепшыць сэксуальнае жыццё не было для яе першасным, але дзяўчына чула, што ўпрыгожанне неяк можа дапамагчы.
Сам пірсінг быў вельмі балючым. Каця казала, што больш балючым за гэты пракол у яе жыцці не было нічога. Калі ацэньваць ад 0 да 10 і за 10 узяць недасягальную планку болю, то пракол — гэта 9. Але загойвалася ўсё дастаткова хутка. Дзяўчына перастала адчуваць боль недзе праз пяць дзён.
Па яе словах, эфект пры сэксе ёсць. Адчуванні сталі больш інтэнсіўнымі, аргазм стала атрымаць лягчэй
«Адвал башкі! Нібыта агаліліся нервовыя задавальненні», — так Каця апісвае адчуванні.
Парнёры на яе пірсінг нармальна рэагуюць, а вось гінеколагі пастаянна робяць заўвагі.
Дзяўчына папярэджвае, што інтымны пірсінг — гэта не для ўсіх. Калі вы вельмі перажываеце за сваё здароўе, цяжка пераносіце боль, маеце страх перад іншароднымі прадметамі ў целе, то лепш пракол не рабіць. Бо псіхілагічны дыскамфорт будзе перавышаць плюсы.
Цалкам выпуск падкаста, тэмай якога стаў жаночы аргазм, можна паглядзець па спасылцы.
Каментары