Свет1919

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Маладыя мужчыны не паверылі ў Харыс і пастулаты дэмакратаў. Але не толькі яны. Да Трампа схіліліся і вялікія сегменты іншых сацыяльных і расавых групаў.

Дональд Трамп на канвенцыі Рэспубліканскай партыі, 18 ліпеня 2024 года. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images

Першыя вынікі экзіт-пола AP VAP VoteCastoteCast

, які даследаваў сімпатыі амерыканскіх выбаршчыкаў, даюць магчымасць зразумець, з каго складаецца электарат кандыдата ад Рэспубліканскай партыі ЗША.

У гонцы за прэзідэнцкае крэсла Трамп змог дабіцца прыхільнасці маладых выбаршчыкаў-мужчын.

Даныя апытання выбаршчыкаў у аўторак паказалі, што Трамп атрымаў на 11 працэнтных пунктаў больш галасоў мужчын ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў, чым Камала Харыс (54% супраць 43%). У 2020 годзе сімпатыі гэтай групы выбаршчыкаў былі на баку Байдэна. Тады ён сабраў у гэтай катэгорыі 56% галасоў — на 15% больш за свайго апанента.

Трамп чарговы раз прыцягнуў больш белых выбаршчыкаў з сельскай мясцовасці,

што дапамагло яму набраць адрыў у шэрагу штатаў. Камала Харыс не змагла эфектыўна супрацьдзейнічаць гэтаму за кошт павелічэння сваёй падтрымкі ў гарадах. Гэта палегчыла Трампу дасягненне буйных перамог. Ягоная папулярнасць расла ў сельскіх і прыгарадных раёнах.

Харыс апярэдзіла Трампа сярод выбаршчыкаў з вышэйшай адукацыяй на 16 працэнтных пунктаў, у той час як Трамп выйграў сярод выбаршчыкаў без вышэйшай адукацыі на 9 працэнтаў.

Для параўнання, у 2020 годзе Байдэн таксама лідзіраваў сярод выбаршчыкаў з вышэйшай адукацыяй на 16 працэнтаў, але Трамп тады меў перавагу сярод людзей без дыплома толькі на 4 працэнты, што стварала разрыў усяго на 20 працэнтаў.

Назіральнікі адзначаюць, што выбары паказалі далейшы рост палітычнага расколу паміж людзьмі з вышэйшай адукацыяй і без яе.

Рэспубліканская партыя таксама дабілася істотных поспехаў сярод нябелых выбаршчыкаў.

Па дадзеных AP VoteCast, сярод чарнаскурых выбаршчыкаў доля галасоў за Трампа вырасла да 15% у параўнанні з 8% у 2020 годзе. Аналагічны скачок адбыўся і з лацінаамерыканцамі — Трамп атрымаў 41% галасоў гэтай групы выбаршчыкаў, што на 6 пунктаў вышэй, чым у 2020 годзе.

Агулам, Камала Харыс не здолела пераканаць амерыканскіх выбарцаў у сваёй здольнасці стаць эфектыўным і моцным прэзідэнтам. Трампа лічылі лепшым у здольнасці палепшыць эканоміку, і гэта прадвызначыла вынік выбараў.

Каментары19

  • .
    06.11.2024
    > выбары паказалі далейшы рост палітычнага расколу паміж людзьмі з вышэйшай адукацыяй і без яе

    Карацей, тупых некалькі больш, яны перамагаюць колькасцю.

    Гэта пры дэмакратыі. Пры аўтарытарызме (Расея) тупых значна больш.
  • Ролл
    06.11.2024
    Разумныя людзі аддалі перавагу кандыдату ад дэмакратаў, і гэта ня дзіва. Адукаваныя людзі не вядуцца на эмацыйнае пустаслоўе, іх ня проста падмануць, бо розум маюць.
  • 1
    06.11.2024
    Перагледзеў па дыяганалі артыкулы ліберальных СМІ ЗША і Еўропы. Асноўныя тэзісы там такія, што (i) ва ўсім вінаватыя мужчыны (ii) тое, што ЗША не гатовыя да прэзідэнта-жанчыны (iii) тое, што Трампу не пашкодзілі суды і хлусня (iv) Кітай, Іран і Расія (v) Ілан Маск. І ўвогуле, ЗША гэта не дэмакратыя, але, як ні парадаксальна, зараз дэмакратыя там у небяспецы.
    Пра інфляцыю, wokeness, пагаршэнне узроўню жыцця, крымінал, cancel culture, бескантрольную міграцыю, моўныя дыктаты і спробу выехаць выключна на тым, што ты супраць "фашызму", натуральна, няма ні слова. Што ж, хай далей жывуць у сваім свеце.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →