Грамадства11

Медыцынскую тэхніку заходняй вытворчасці Беларусь замяняе на кітайскую і турэцкую

Замест еўрапейскай і амерыканскай медыцынскай тэхнікі Беларусь пачала закупляць аналагі ў Турцыі і Кітаі. Гэта сказана ў справаздачы Міністэрства аховы здароўя за 2023 год, якую выданне «Флагшток» атрымала ад арганізацыі «Белпол».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com 

У справаздачы міністэрства адзначаецца, што адмова замежных кампаній ад паставак у Беларусь у сувязі з удзелам беларускага рэжыму ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны мела кропкавы характар.

Праца па пошуку альтэрнатыўных варыянтаў паставак медыцынскіх вырабаў, у прыватнасці ў Кітаі і Турцыі, праводзілася сумесна з дыпламатычнымі місіямі за мяжой. Гэта прывяло да павелічэння агульнага аб'ёму закупак з памяншэннем долі паставак з краін Еўропы, ЗША, Японіі і павелічэннем паставак з Кітая.

У прыватнасці, для пераадолення недахопу сістэм стэрылізацыі і расходных матэрыялаў да газавых стэрылізатары вытворчасці 3m і Steris (ЗША), была заключаная дамова на пастаўку картрыджаў з вытворцам аналагічнай прадукцыі Kordon Tip Saglik (Турцыя).

У сувязі з адмовай працаваць з Беларуссю шведскага вытворцы Mölnlycke Health Care AB Міністэрства аховы здароўя прапрацавала магчымасць пастаўкі перавязачных сродкаў праз арганізацыі ААН.

За 2023 год сістэма аховы здароўя Беларусі часткова вырашыла праблемы, звязаныя з рамонтам высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання. Калі на пачатак года ў рамонце мела патрэбу 25 адзінак абсталявання (9,4% ад агульнай колькасці), то да канца года заставаліся неадрамантаванымі толькі 14 адзінак (4,8% парку).

Пра праблемы з пастаўкай медыцынскіх прэпаратаў і тэхнікі ў лютым 2024 года паведамляла МЗС. Вядома, што акрамя вышэйназваных кампаній таксама адмовіліся ад паставак у Беларусь польская Tarchomin Pharmaceutical Works Polfa S. A. (вытворца прэпаратаў ад эпілепсіі), брытанская Atnahs Pharma UK Limited (вытворца прэпаратаў для лячэння астэапарозу), фінская Orion Corporation (вытворца прэпаратаў, якія ўжываюцца для лячэння хваробы Паркінсона і анкалогіі).

У 2018 годзе шэрыя схемы пастаўкі медыцынскай тэхнікі сталі прычынай вялікага карупцыйнага скандалу ў сістэме Міністэрства аховы здароўя. У прыватнасці, на тэрыторыі трэціх краін ствараліся падстаўныя фірмы, якія падавалі Міністэрству аховы здароўя для ўдзелу ў закупках падробленыя сертыфікаты на прадукцыю. Ашуканская схема, у якую былі ўцягнутыя найвышэйшыя чыноўнікі міністэрства, спраўна працавала шмат гадоў, пакуль не выйшла наяў.

Каментары1

  • вам нравятся китайские кроссовки ?
    07.11.2024
    Горят мазы с китайской проводкой и двигателями, будут гореть и ломаться мрт и узи.

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду5

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →