Грамадства11

Беларуску Яну Пінчук экстрадуюць з Расіі. Тут яе абвінавачваюць па пяці артыкулах

Яну затрымалі ў лістападзе 2021 года ў яе кватэры ў Пецярбургу.

Яна Пінчук у судзе. Фота Канстанціна Лянкова, ZAKS.ru

У Беларусі віцяблянку абвінавачваюць па пяці артыкулах: паклёп (артыкул 188 КК), незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі іншай асобы (частка 3 часткі 203-1 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (частка 1 і 2 артыкула 361-1 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі (Частка 3 артыкула 361 КК), што можа пагражаць да 20 гадоў зняволення, нагадвае mediazona.by.

20 ліпеня «Медиазона» пісала, што здароўе Пінчук пагоршылася. Па словах яе мужа Мікіты Сафронава, Пінчук не аказваюць медыцынскую дапамогу ў Пецярбургскім СІЗА-5. Ён таксама ўдакладніў, што даведаўся пра стан жонкі з ліста. Па словах Сафронава, Пінчук хварэе «ужо амаль месяц» і не атрымлівае ніякай медыцынскай дапамогі. Нягледзячы на тэмпературу ў 39 градусаў, ёй не давалі гарачкапаніжальнага.

18 красавіка Расія ўхваліла запыт на экстрадыцыю віцяблянкі ў Беларусь. У пастанове аб выдачы паказана, што, па версіі следства, яна кіравала трыма тэлеграм-каналамі: «Віцебск 97%», «Орша 97%» і «Наваполацк і Полацк 97%»; усе тры прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Тым не менш, 12 ліпеня Камітэт па правах чалавека ААН папрасіў Расію не выдаваць беларуску Яну Пінчук на радзіму. Адвакатка абвінавачанай Марыя Бяляева тлумачыла, што гэта быў першы выпадак умяшання структуры ААН у справы аб дэпартацыі з Расіі беларускіх апазіцыянераў.

Каментары1

  • EMIL
    21.07.2022
    Как это не печально,но выдадут Яну.
    Россия сейчас,пожалуй намного злее Беларуси.
    Возможно, каким-то образом свяжут с выдачей Сапего.

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за6

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»24

Алексіевіч: Дыктатура робіць нас дурнейшымі, бо мы абмяркоўваем гэта вар'яцтва6

Наколькі выгадна інвеставаць грошы ў золата?2

Пратэстоўцы ў Абхазіі паспрабавалі ўзяць штурмам будынак парламента2

Цэны на кватэры ў Мінску зноў паставілі рэкорд

Больш за ўсё снегу нападала ў Лынтупах1

У Мінску грузавік МАЗ пратараніў трамвай

«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю3

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за6

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →