Грамадства22

Настаўніцу, якую вясной аштрафавалі за жоўта-блакітныя стужачкі ў валасах, звольнілі з працы

«Увесну казалі, што працягваюць кантракт, бо па закону, калі ёсць дзеці да пяці год, нельга пазбаўляць магчымасці ўтрымліваць сям’ю. Але ў другой палове лета, я так разумею, пачалі дзейнічаць законы іншыя. Вынік — я шукаю працу», напісала Ларыса Секержыцкая ў Фэйсбуку.

У сакавіку Ларысу Секержыцкую, настаўніцу гісторыі з Бабруйска, за салідарнасць з Украінай аштрафавалі на 70 базавых велічыняў (2240 рублёў). Бабруйскі суд прызнаў настаўніцу сярэдняй школы № 27 вінаватай у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Уся яе віна была ў тым, што ў прычосцы мелася жоўта-блакітная стужачка. Менавіта ў гэтым міліцыя і суд угледзелі прыкметы «правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства». Секержыцкую затрымалі на працоўным месцы, а міліцыю выклікала ў школу яе адміністрацыя.

Педагог мае 17-гадовы працоўны стаж, яе спецыялізацыя: гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя і грамадазнаўства.

«Заняткі магу праводзіць анлайн на беларускай і рускай мовах, дапамагу падцягнуць веды, больш грунтоўна падрыхтавацца да экзамену, ЦТ. Буду ўдзячна за рэпост. Веру ў моц пяці поціскаў рукі. Пішыце ў прыват, калі ёсць прапановы», — адзначыла Секержыцкая са спадзевам, што ёсць ахвотныя скарыстацца з яе настаўніцкага досведу.

Каментары2

  • Ужо і да школы прычапіліся
    31.08.2022
    Якая адміністрацыя гнілая. Звольнілі настаўніцу з малым дзіцяткам. 17 гадоў стажу, але каго гэта зараз цікавіць. Гісторыя Беларусі ўжо нікому не цікава, пішуць абы што. Сёння міністр адукацыі распавёў, што кожны дзясяты настаўнік - пенсіянер, і звольнілася ў два разы больш настаўнікам, чым уладкавалася на працу.
  • Строгі Беларускі Настау́нік
    31.08.2022
    Адміністрацыя цяпер усюды - ад слова АД або па-белаиуску - ПЕКЛА. Хто назначыу́ - такая і "АДмінястрацыя". Здраднікі паганыя. Калабаранты!

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →