Акадэмія навук сёння паказала свой спартыўны электрамабіль. Яго прэзентацыя прайшла ў рамках ралі Minsk ELECTRO-2022, паведамляе Мінэнерга.
Паведамляецца, што аўтамабіль важыць больш за тону, а большасць электронікі ў электрамабілі, у тым ліку сістэма кіравання — уласнай вытворчасці.
Паведамляецца, што спартыўны электрамабіль дасягае максімальнай хуткасці за 6 секунд, а мэтавая задача — скараціць час да 4 секунд, расказаў начальнік навукова-інжынірынгавага цэнтра Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Аляксандр Бялевіч.
Каментары
Слабавата канешне, але ёсьць пачатак. Над дызайнам працаваць трэба, рабрыстая нейкая атрымалася... Дызайн пераду і ліхтароў мяняць трэба. Конкурс на дызайн абвясьцілі б, ёсьць таленавітыя дызайнеры, студэнты Акадэміі Мастацтваў няхай бы паўдзельнічалі, конкурс на назву.