Як Лукашэнка ні імкнуўся пазбегнуць структурных зменаў у эканоміцы, яны адбываюцца. Пра гэта і іншае Сяргей Чалы распавёў у інтэрвʼю ютуб-каналу «Лямпа».
Калі беларуская эканоміка дасягне дна і як яно будзе выглядаць
Улады сцвярджаюць, што яны ўжо яго дасягнулі, мяркуючы па іх эканамічных даных. Мне здаецца, што гэта крыху аптымістычна. Па таксама аптымістычных расійскіх прагнозах, дно ў іх будзе ў чацвёртым квартале. У гэтым квартале, які з кастрычніка пачаўся. І гэта даволі аптымістычны погляд. Большасць экспертаў няўрадавых у Расіі чакаюць больш працяглай рэцэсіі.
Зноў жа, кожны раз даводзіцца адказваць на пытанне, а што ў вашым уяўленні дно? Калі казаць пра дынаміку ВУП, то, напэўна, максімальныя тэмпы падзення мы ўжо бачылі. Яны былі па 8—10% месяц да месяца мінулага года.
Адаптацыя да негатыўнага асяроддзя, звязанага з абразаннем на 30—40% экспарту ва Украіну і Еўропу, часткова заменена экспартам у Расію, гэта значыць неяк эканоміка ўсё роўна ж адаптуецца да гэтых рэчаў. Гэта адбылося — усе паглядзелі, што нічога страшнага няма.
Гэта насамрэч важная выснова, сэнс якой заключаецца ў тым, што цяпер не 90-я, у нас усё ж такі ёсць якая-ніякая, але ўжо рынкавая эканоміка. Гэта не аскепкі савецкай эканомікі, якія наогул не разумеюць, як жыць і як працаваць без Дзяржплана.
Таму, вядома, такія рэчы перажываюцца прасцей. Але сэнс у тым, што гэта на самай справе даволі безнадзейная сітуацыя.
Трэба разумець, што ў нас ёсць два тыпу крызісаў, з якімі мы сутыкаемся. Першыя крызісы, уключаючы 2009 год, 2011 год, гэтыя дэвальвацыі — гэта крызісы былі па мадэлі «ўпаў — адціснуўся», гэта значыць ніхто яшчэ не паспеў спалохацца, а ён ужо скончыўся. А наступныя крызісы, вось які пачаўся спадам 2015—16 гадоў, і крызіс, які адбываецца цяпер, — гэта зусім іншыя крызісы.
Тут галоўны лозунг уладаў «вы там самі сабе ў скарбонку або кішэню паглядзіце», выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў. Вось у чым праблема цяперашніх крызісаў.
І яны прыводзяць да вельмі негатыўных наступстваў, яны зацяжныя, яны нараджаюць вельмі сурʼёзныя структурныя змены.
І вось менавіта крызіс 2015—16 гадоў прывёў да таго, што, напрыклад, утварыліся лакальныя пасткі беднасці, адсталыя 30 рэгіёнаў, якіх дагэтуль спрабуюць ратаваць, прыдумалі чарговую плённую ідэю, як Лукашэнка казаў, «а давайце мы рэалізуем у кожным раёне па адным інвестыцыйным праекце невялікім». Гэта ўсё — такое паліятыўнае рашэнне, для чаго рашэння ў іх няма.
На самай справе ідзе дэградацыя. Ідзе пагаршэнне структуры эканомікі. Што б там ні казалі, структурная перабудова, якую Лукашэнка так доўга забараняў, яна адбываецца.
Яна адбываецца шляхам спрашчэння і прымівітызацыі эканомікі. Паслядоўна ўсе гады за час Лукашэнкі гублялі ўсё некалі тэхналагічнае. Перайшлі нарэшце да таго, што ў нас улады пад музыку «Развітанне славянкі» адпраўляюць у Кітай кантэйнеры з торфам, напрыклад. Гэта проста жахліва. Я разумею, што класна, што яго можна прадаваць, але раскажыце мне пасля гэтага, што Беларусь была некалі зборачным цэхам. Прадае цяпер у Кітай фактычна глебу.
І трэба разумець, што лепш не будзе. У рамках той палітыкі і тых інструментаў, якія ёсць у Лукашэнкі, яму наадварот хацелася б ваеннага камунізму. Ён кожны раз гаворыць аб гэтым: у нас няма ваеннай мабілізацыі, затое павінна быць эканамічная мабілізацыя.
Усе павінны мабілізавацца, усім прыгоннае права, пра выпускнікоў нядаўна на гэтую тэму казаў, пра тое, што павінны быць з дазволу выканкама кадравыя прызначэнні. Гэта таксама на самай справе тое, пра што я казаў, — гэта спроба вярнуцца ў залаты век, як ён яго разумее.
Калісьці працавалі гэтыя метады, ЦК партыі кіравала эканомікай, так ён і спрабуе гэтыя метады аднавіць. Як перакананы сталініст, а ён класічны сталініст насамрэч, што б ні казалі аналітыкі, што ў Лукашэнкі няма ідэалогіі. Ёсць у яго ідэалогія. Гэта абсалютна поўнае паўтарэнне тропаў, усіх тэм, якія былі ў познім развітым сталінізме пасля вайны: і канфлікт з Захадам, і гонар Вялікай Айчыннай. Гэта позні сталінізм, у тым ліку эканамічныя рэчы, якія там былі.
І ён, вядома, хацеў бы ў гэта вярнуцца, і класна гэта было б зрабіць з улікам таго, што ў цябе цяпер ідзе вайна, навакол выклікі, па граніцах гусеніцы ляскаюць і самалёты лётаюць, і невядома, што ў іх там у бамбалюках. Жах. Таму хочацца такога кокана.
Праблема ў тым, што гэта настолькі неадэкватны, настолькі рэдукаваны, настолькі прымітыўны і не сучасны адказ, які выкліканы толькі адным — псіхалагічным станам Лукашэнкі.
На жаль, гэта так і ёсць. І сталінізм гэта таксама выдатна паказваў. Любая таталітарная сістэма прыводзіць да таго, што краіна жыве ў ідыясінкразіях свайго правадыра. Вось мы жывем у ідыясінкразіях Лукашэнкі.
Беларусь, Украіна ці Расія — дзе будзе лепш жыць праз 10 гадоў?
Залежыць ад таго, як пройдзе пасляваеннае аднаўленне Украіны. Калі маштабны план Маршала, які, хутчэй за ўсё, плануецца — аднаўленне інфраструктуры і гэтак далей — будзе магчымым, то можа быць, ва Украіне…
Хоць, мабыць, не. Напэўна, усё ж Беларусь.
У нас таксама шмат наступстваў негатыўных ад папярэдняй гісторыі, але гэта рэчы даволі лёгка папраўныя. А тое, што ў нас людзі даўно і ў пераважнай большасці — нармальныя еўрапейцы — гэта стала зразумела, і гэта, дарэчы, добра відаць і па стаўленні саміх еўрапейцаў.
Вось гэты доўгі кульбіт, які адбыўся, дзякуючы таму, што Лукашэнка калісьці сказаў, што за цывілізаваным светам народ не павядзе — гэта зʼезд са слупавай дарогі, на яе не так складана вярнуцца.
Я думаю, што ў Расіі дакладна будзе вельмі доўга дрэнна, і не факт, што адбудзецца без якіх-небудзь яшчэ курчаў, калі ўладу возьме яшчэ большы варʼят, тыпу Гіркіна, Кадырава, Прыгожына, яшчэ большыя ўра-патрыёты вось гэтага аджылага Савецкага Саюза.
А Беларусь заўсёды мела ўсе стартавыя ўмовы. Гэта ж відавочна: калі б не Лукашэнка, Беларусь была б у Еўрасаюзе значна хутчэй нават за нашых суседзяў. Пра гэта кажуць усе і тады казалі.
Лёс наш — жыць разам з цывілізаваным светам, а цяпер гэта нейкі такі непрыемны момант. Відавочна, што ён заканчваецца», — мяркуе Сяргей Чалы.
Каментары