У Мінску не хапае 3500 медыкаў, а ў Польшчу за год пераехала столькі, што хапіла б укамплектаваць усе лякарні Брэстчыны
Бальніцы і паліклінікі маюць патрэбу ў больш як 8 тысячах медработнікаў. А за апошні год тысяча беларускіх дактароў працаўладкаваліся ў Польшчы.
Як у рэгіёнах?
Згодна з нацыянальным банкам вакансій, у краіне шукаюць 4614 дактароў-спецыялістаў, 3607 медсясцёр, 2209 санітараў.
Установам аховы здароўя Мінскай вобласці патрабуецца 1592 работнікі.
На Віцебшчыне з медычнымі кадрамі лепей, але не нашмат. Не хапае 966 дактароў, медсясцёр і санітараў. Установы аховы здароўя Магілёўшчыны не ўкамплектаваныя 738 медработнікамі.
«За ўсімі гэтымі лічбамі стаіць чалавечае здароўе і жыцці»
«Вялікі адток кадраў прызнаецца і чыноўнікамі. Медыкі вучаць мову і зʼязджаюць», — кажа пра сітуацыю медык з Бабруйска.
Некаторыя з суразмоўцаў звязваюць недахоп кадраў з падзеямі 2020 года. На пратэсты ў Мінску і заходніх абласцях выходзіла больш медыкаў, якія па задушэнні пратэстаў вымушаныя былі зʼязджаць услед з айцішнікамі. Акцэнтуюць увагу суразмоўцы і на іншых акалічнасцях.
Вырашэнне праблемы паводле Лукашэнкі: «Мы цябе рыхтавалі — адпрацуй 10 гадоў»
Чыноўнікі настойваюць, што па рэгіёнах укамплектаванасць кадрамі неаднародная. Лепшая сітуацыя ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Праблемы з кадрамі маюць лякарні Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Міншчыны ды сталіцы. Але звесткі Дзяржаўнай службы занятасці сведчаць, што сітуацыя з медработнікамі ва ўсходніх рэгіёнах выглядае лепей.
Летась Лукашэнка настаўляў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, каб той падрыхтаваў прапанову аб абавязковай 10-гадовай адпрацоўцы размеркавання выпускнікамі медыцынскіх вучэльняў.
«Ты мне маеш унесці ў новым годзе прапанову. Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца — прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі — адпрацуй 10 гадоў. Нам трэба паставіць усе кропкі над «i», — патрабаваў Лукашэнка.
Так, напрыклад, зрабіла Польшча. У ёй з 2021 года замежны медык можа працаваць па спецыяльнасці пяць гадоў, а за гэты час ён абавязаны здаць неабходныя іспыты, каб пацвердзіць кваліфікацыю для атрымання ліцэнзіі.
Адток медычных кадраў спыніцца толькі тады, калі забароняць выезд з краіны наогул, лічаць дактары. Паводле іх, ніякія чыноўніцкія ўмовы не дапамогуць. Сітуацыя з дэфіцытам медычнага персаналу чыноўнікаў не хвалюе.
Каментары