Фестываль Pradmovа напярэдадні зімовых свят абвясціў пра старт новага конкурсу рукапісаў «Шуфлядка».
Конкурс, паводле задумы, мае адбыцца ў трох намінацыях:
— дзіцячая і падлеткавая літаратура;
— нон-фікшн, гістарычная і дакументальная проза;
— масавыя жанры — дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.
Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма, але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове.
Мэты конкурса:
— павысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;
— падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша;
— каб рукапісы рабіліся кнігамі, канешне!
Пераможцам у намінацыях абяцаюць каштоўны прыз: дапамога ў выданні кнігі праз выдавецтва.
Журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар.
«Шуфлядка» мае адбыцца ў некалькі этапаў:
збор заявак — студзень-люты;
доўгі спіс — сакавік;
кароткі спіс — красавік;
абвяшчэнне лаўрэатаў — май.
(У графіку могуць быць змены).
Больш дакладная інфармацыя пра этапы, а таксама cтатут конкурсу будуць абнародаваныя на пачатку студзеня. Збор заявак будзе арганізаваны праз гугл-форму і электронную пошту [email protected].
Каментары