Свет33

У Гаазе экс-камандзіра арміі Косава асудзілі на 26 гадоў турмы за катаванні

Спецыяльны суд па часткова прызнаным Косаве асудзіў былога камандуючага Вызваленчай арміі Косава Саліха Мустафу да 26 гадоў турмы. Яго прызналі вінаватым у ваенных злачынствах. Гэта першы прысуд Гаагскага трыбунала па злачынствах у Косаве.

Суддзі прыйшлі да высновы, што Мустафа датычны да катаванняў, незаконных затрыманняў і забойстваў. Па даных следства, Мустафа ўзначальваў партызанскую групу, якая ўтрымлівала як мінімум шэсць косаўскіх албанцаў. Іх абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з сербамі.

Зняволеных збівалі бейсбольнымі бітамі, білі токам і катавалі агнём, ім не давалі вады і ежы. Суд лічыць, што Мустафа асабіста браў удзел у катаваннях як мінімум двух зняволеных увесну 1999 года. Мустафу арыштавалі ў 2020 годзе. Тады ён займаў пасаду дарадцы Мінабароны Косава.

Восенню 2020 года спецыяльны трыбунал у Гаазе па расследаванні ваенных злачынстваў у Косаве прад'явіў абвінавачванні ў ваенных злачынствах цэламу шэрагу найбольш буйных палітыкаў самай маладой дзяржавы Еўропы, у першую чаргу прэзідэнту Хашыму Тачы. У адказ той абвясціў, што неадкладна сыходзіць у адстаўку, паколькі не жадае паўстаць перад судом у якасці кіраўніка дзяржавы.

Акрамя Тачы, абвінавачванні былі прад'яўлены старшыні Дэмакратычнай партыі Косава Кадры Веселі, былому старшыні парламента Якупу Краснічы і кіраўніку фракцыі найбуйнейшай партыі косаўскага парламента «Самавызначэнне» («Vetëvendosje!») Рэджэпу Селімі.

Усе яны былі высокапастаўленымі членамі былой Вызваленчай арміі Косава (ВАК), якая ваявала падчас вайны 1998—1999 гадоў супраць сербскай арміі. Ім ставіцца ў віну тое, што яны здзяйснялі ваенныя злачынствы або аддавалі адпаведныя загады, уключаючы забойствы, катаванні, пераслед і бесчалавечнае абыходжанне з ваеннапалоннымі.

Судовы працэс у рамках спецыяльнага трыбунала для расследавання ваенных злачынстваў, учыненых у 1998—1999 гадах падчас вайны за незалежнасць Косава, пачаўся 15 верасня 2021 года. Саліх Мустафа заявіў на судзе, што не прызнае сябе вінаватым ні па адным з пунктаў абвінавачання і назваў абвінаваўцаў гестапаўцамі, паведамляе агенцтва «AFP».

Каментары3

  • стоп рашизм
    16.12.2022
    Тоже самое ждёт и рашистских командиров!
  • счётчик Гейгера
    16.12.2022
    холуям из губазика стоит призадуматься..и ПОДГОТОВИТЬСЯ.
  • Woodoo Cult
    17.12.2022
    Неужто возьмутся за это криминальное псевдогосударство?

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»1

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем6

«Не ем пасля шостай і кожны дзень раблю «нажніцы». Сакрэты бадзёрасці і гісторыя жыцця 99-гадовых сясцёр-блізнятак з Ваўкавыска

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»16

«Белпошта» збіраецца стварыць канкурэнта Wildberries6

Памёр рэктар БелДУТ Юрый Кулажанка3

З новага года консульскі збор за польскую нацыянальную візу для беларусаў вырасце5

«Калі цябе звольнілі з мянтоўкі». Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго тыктокера за відэа пра міліцыю9

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 200 тысяч подпісаў10

На Каляды пачынаецца завочны суд над комікам Славам Камісаранкам. Яму пагражае да пяці гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»1

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»

Галоўнае
Усе навіны →