У спіс на 2025 год уключылі 21 друкаванае выданне. Іх галоўнай мэтай вызначылі «рэалізацыю дзяржаўнага інфармацыйнага парадку дня».
Пералік зацверджаны Пастановай Савета Міністраў РБ ад 10 снежня 2024 года № 939, піша БАЖ.
Асноўнай мэтай гэтых выданняў, адзначае Мініфарм, з’яўляецца «рэалізацыя дзяржаўнага інфармацыйнага парадку дня: азнаямленне грамадскасці з актуальнымі пытаннямі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, функцыянавання сістэмы ідэалогіі, адукацыі, іншых сацыяльных галін краіны».
Вось якія СМІ будуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту:
- «Алеся»,
- «Беларускі гістарычны часопіс»,
- «Бярозка»,
- «Вместе!»,
- «Вясёлка»,
- «Журнал специального назначения»,
- «Звязда»,
- «Знамя юности»,
- «Зорька»,
- «Літаратура і мастацтва»,
- «Маладосць»,
- «Мастацтва»,
- «Народная асвета»,
- «Народная газета»,
- «Нёман»,
- «Полымя»,
- «Родная прырода»,
- «Рэспубліка»,
- «СБ. Беларусь сегодня»,
- «Сельская газета»,
- «Спортивная панорама».
Каментары