Надзея Мялешка — беларуская блогерка, на якую ў інстаграме былі падпісаныя больш за паўмільёна чалавек. Каля трох гадоў яна змагалася з анкалогіяй і прысвяціла той барацьбе кнігу. Але, на жаль, цуду не здарылася — летась Надзею пахавалі на мінскіх могілках Лясныя.
Надзея была замужам за экс-форвардам беларускай зборнай па хакеі і мінскага «Дынама» Дзмітрыем Мялешкам. Іх гісторыяй кахання і тым, як мужчына падтрымліваў жонку ў цяжкія моманты, многія захапляліся. У сям’і раслі два сыны.
У студзені 2020 года ў Надзеі Мялешкі выявілі рак грудзей на трэцяй стадыі. У ліпені таго ж года хвароба ў блогеркі перайшла ў стадыю рэмісіі. Але ў 2021-м рак вярнуўся, дактары знайшлі ў блогеркі метастазы ў печані.
У пошуках надзеі на выратаванне сям’я пераехала ў Германію. Блогерка запусціла дабрачынны фонд у падтрымку анкахворых. Яна таксама напісала кнігу, прысвечаную сваёй хваробе, — «Раніца надыходзіць заўсёды», патрымаць якую ў руках не паспела. Пасля публікацыі кніга хутка стала бэстсэлерам.
Надзею пахавалі вясной 2023 года на мінскіх могілках Лясныя. Праз некаторы час Дзмітрый Мялешка з сынамі вырашылі вярнуцца з Германіі і цяпер жывуць у Беларусі.
Відэа з помнікам на магіле Надзеі нядаўна апублікавала ў тыктоку фірма, якая, верагодна, яго рабіла на замову. На мармуры вырашылі выгравіраваць тую самую фразу, якая стала назвай кнігі блогеркі — «Раніца надыходзіць заўсёды».
Памерла Надзея Мялешка — папулярная блогерка і жонка хакеіста зборнай. Яна пакінула на выпадак смерці кранальны пост
Жонка вядомага беларускага хакеіста запусціла дабрачынны фонд для хворых на рак
Хакеіст Дзмітрый Мялешка, чыя жонка Надзея памерла ад анкалогіі, выклаў фота з сябрамі — і атрымаў хвалю папрокаў
Каментары