Вайна22

Арастовіч пра рэйкавых партызан: Я асабіста пастараюся прыехаць у Беларусь і паціснуць кожнаму з іх руку

На гэтым тыдні вынеслі жорсткія прысуды светлагорскім «рэйкавым партызанам» — ад 21 да 23 год калоніі. Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч на эфіры ў Фейгіна пракаментаваў учынак асуджаных хлопцаў.

Скрыншот: эфір «Фейгін LIVE»

«Як чалавек, на якога крымінальную справу ў Беларусі завялі, я перадаю гарачае прывітанне гэтым людзям. І калі ўсё гэта скончыцца, а скончыцца яно нашмат хутчэй, чым падаецца тым, хто іх пасадзіў, і калі мы будзем саджаць тых, хто іх пасадзіў,

я асабіста пастараюся прыехаць у Беларусь і паціснуць кожнаму з гэтых людзей руку, таму што мінімум на тыдзень яны стварылі праблему для перакідкі расійскіх вайсковых грузаў падчас пяцітыднёвай спробы расійскіх войскаў узяць Кіеў і акружыць.

Цяпер вельмі цяжка сказаць, які ўклад быў — ён мог быць вельмі значным. Заўважце, гэта было ў сакавіку — у час, калі ніхто не ведаў, пераможам мы ці не. І ўся вата верыла ў тое, што мы прайграем. Гэта дарога ў адзін канец, калі людзі ішлі на такое», — выказаўся Арастовіч.

Хлопцаў абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі Жэрдзь — Астанкавічы 28 лютага — на чацвёрты дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве» і рэгістрацыю ў плане «Перамога» ды сувязь з BYPOL.

Дзмітрыю Равічу далі 22 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Дзянісу Дзікуну — 23 гады, Алегу Малчанаву — 21 год.

У лютым і сакавіку ў Беларусі былі здзейснены не менш за дванаццаць акцый сабатажу на чыгунцы і дзве вялікія кібератакі.

Светлагорскім «рэйкавым партызанам» за дыверсію на чацвёрты дзень вайны далі ад 21 да 23 гадоў калоніі 

Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — героі, якія хацелі спыніць вайну. Што пра іх вядома?

Каментары2

  • Цадік
    30.12.2022
    Історія України не почалась із Зеленського. Україна "боролась" за Patriot ще з 2017р. Причому наголос, що нам необхідна саме ПРО модифікація, а не ППО. Навіть ваш Хомчак про це просив. І "попередники" так само просили. Не з ***** своїм гнилим піаром. Ми живемо при владі президента-мільйонера, який не пожертвував ЖОДНОЇ копійки для своєї армії з своїх багатомільйонних статків. Порох допомагав армії ще до 24 лютого. І продовжує, не зважаючи на "критику" стендаперів.
  • Агасфер
    31.12.2022
    Цадік, Паважаны спадар! У цябе праблема з логікай. У сваім жаданні прынізіть мільянера ты ўсхваляеш більянера. Супакойся. Дазволь скончыць вайну з перамогай а потым галасуй за каго хочаш

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →