Грамадства66

Віцебскі ваенкам прывабіў «салдацкім гумарам» больш за паўмільёна чалавек

Ваенкам Віцебскай вобласці Руслан Шкодзін пару год таму загарэўся ідэяй папулярызаваць вайсковую справу сярод моладзі праз усе сацыяльныя сеткі і месенджары. Спачатку хацеў рабіць гэта «па-сур’ёзнаму», але, калі аднойчы ў тыктоку «проста пакруціў галавой — і відэа адразу набрала 600 тысяч праглядаў», змяніў канцэпцыю. Што з гэтага выйшла, піша «Віцебская вясна».

Па словах палкоўніка Шкодзіна, тыктокерам ён стаў, «каб наладзіць камунікацыю з прызыўнікамі». Сёння на яго канал падпісана больш як паўмільёна чалавек, і ваенкам з задавальненнем расказвае дзяржаўным медыя пра сваю «творчую кухню».

Але ж нідзе не паведамляе пра хоць якія спробы статыстычнага аналізу — наколькі відэаролікі з ягоным удзелам насамрэч уплываюць на рашэнне маладых хлопцаў служыць у войску і ці варта лічыць сур’ёзным дасягненнем у выхаванні маладога пакалення каментары кшталту «заберите пожалуста школа надоела» (арфаграфія і пунктуацыя як у арыгінале).

У тыктоку Руслан Шкодзін зарэгістраваўся ў 2021-м годзе. Тады ў яго была ідэя ўплываць на моладзь праз усе сацыяльныя сеткі і месенджары і рабіць гэта «па-сур’ёзнаму» — здымаць ролікі пра салдацкі побыт; распавядаць пра заканадаўчую базу, што датычыць службы ў войску; публікаваць доўгія тэксты, якія будуць рыхтаваць кіраўнікі адпаведных аддзелаў. Але планы трансфармаваліся пасля таго, як ваенкам у тыктоку «проста пакруціў галавой — і відэа адразу набрала 600 тысяч праглядаў».

Цяпер ён штодня стварае «гумарыстычны кантэнт» паводле ўласнага разумення: здымае свае рэакцыі на чужыя відэаролікі і мантажуе ўсё гэта разам на дзве паловы экрана. У левай, да прыкладу, паказаны хлопец з доўгімі валасамі, а справа ваенкам каментуе ягоны знешні выгляд: «Не, так не пойдзе!» Калі ж злева з’яўляецца той самы хлопец з кароткай стрыжкай, Шкодзін гэта ўхваляе: «Вось, зусім іншая справа».

Увогуле ж змест большасці відэаролікаў з удзелам Руслана Шкодзіна зводзіцца да сентэнцыі «ў войску з цябе зробяць чалавека», прычым ваенкам не саромеецца высмейваць фізічныя недахопы, сэксуальную арыентацыю, манеру апранацца ці звычкі бавіць вольны час «патэнцыйнага прызыўніка».

Калі ж у гледачоў з’яўляюцца канкрэтныя пытанні адносна вайсковай службы, то з тыктока іх перанакіроўваюць у інстаграм: там Шкодзін дае адказы ўжо без «салдацкага гумару». І падпісчыкаў гэтая старонка мае значна менш — крыху больш за 3,5 тысячы.

Дзейнасць ваенкама Руслана Шкодзіна ў справе ўплыву на падлеткаў не абмяжоўваецца інтэрнэтам. Менавіта па ягонай ініцыятыве ў вобласці ствараюцца цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі, у функцыі якіх уваходзіць навучанне асновам вайсковай справы і патрыятычнае выхаванне ў фармаце сустрэч з ветэранамі, ускладання кветак да помнікаў і г. д. Прычым Віцебшчына стала лідарам па стварэнні такіх цэнтраў у мясцовых школах.

Падобна, што для Шкодзіна памкненне да службы ў войску з’яўляцца натуральным, бо сам ён — патомны вайсковец. Нарадзіўся ў Віцебску, скончыў Мінскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча, на розных пасадах пятнаццаць гадоў служыў у 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. У 2009 годзе быў пераведзены ў абласны вайсковы камісарыят на пасаду намесніка начальніка аддзела тэрытарыяльнай абароны. Праз год стаў намеснікам вайсковага камісара — начальнікам аддзела тэрытарыяльнай абароны. А ў 2016-м заняў пасаду вайсковага камісара Віцебскай вобласці.

Ён лічыць, што ў Беларусі неабходна павышаць прэстыж вайсковай службы, і імкнецца спрыяць гэтаму рознымі спосабамі, у тым ліку выкарыстоўваючы цікавасць падлеткаў да інтэрнэту. Выступае ён і з больш «дарослымі» прапановамі: да прыкладу, стрымліваць кар’ерны рост у дзяржаўных структурах тых супрацоўнікаў, хто не служыў у войску (тых, «хто незаконным чынам пазбег службы», — так фармулюе сваю прапанову віцебскі ваенкам, але не называе канкрэтных прозвішчаў).

Каментары6

  • Выраджэнне гумара і густа…
    08.01.2023
    Паглядзеў “юморок”… хіба чуць вочы не выцяклі з гэтай безгустоўнасці ды “тупизма”… яўчэ адзін брудны “Аншлаг”…
  • Nick
    09.01.2023
    «Кантэнт» не глядзеў, але, паколькі гэтая істота напэўна рускамоўная, то, мяркую, і спажыўцы па большай частцы адтуль
  • Андрусь
    09.01.2023
    У абласных ваенкамаў гэта як "наряд вне очереди" - быць блазнам на ўсю краіну? То гомельскі Крываносаў, цяпер віцебскі Шкодзін. 

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →