Грамадства11

У брэсцкім офісе «Вясны» стаяла шпіёнская відэакамера. Што вядома з чарговага пасяджэння па справе арганізацыі

У пятніцу на пасяджэнні па справе «Вясны» працягвалі дапытваць сведак і зачытваць іх паказанні. Але асабіста даць паказанні на судзе змаглі адзінкі: большасць сведак знаходзіцца за мяжой. А ў пятніцу на судзе высветліўся яшчэ шэраг прычын, па якіх сведкі не могуць з'явіцца на судовы працэс. Падрабязнасці паведамляюць праваабаронцы. 

13 студзеня асабіста на судзе быў дапытаны сведка з Гомеля, якому дапамагаў кіраўнік гомельскай філіі «Вясны» Леанід Судаленка, асуджаны да трох гадоў калоніі паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). 

Сведка з Гомеля заявіў, што не ведае абвінавачаных, і наогул быў здзіўлены, што яго выклікалі па гэтай справе ў якасці сведкі. На пасяджэнні яго дапытвалі пра тое, чым яму дапамагаў Судаленка, які ўжо адбывае тэрмін у віцебскай калоніі.

Астатнія сведкі, якія былі таксама выкліканыя на 13 студзеня, у суд не з'явіліся.

Яны даслалі заявы аб разглядзе справы без іх прысутнасці. У асноўным яны спасылаліся на адсутнасць сродкаў, каб прыехаць, на наяўнасць непаўналетніх дзяцей, на стан здароўя. Але адвакаты праваабаронцаў выступілі супраць зачытвання паказанняў, бо заяўленыя прычыны не з'яўляюцца выключнымі, каб сведкі маглі не прысутнічаць на пасяджэнні. Абаронцы вясноўцаў заўважылі, што заявы напісаныя як пад капірку, і дзіўна, што ва ўсіх няма грошай, хоць усе яны ў Беларусі. Дакументаў, якія пацвярджаюць дрэннае самаадчуванне, сведкі не прад'явілі.

Адвакатка заўважыла, што гэта пазбаўляе абвінавачаных права на абарону, бо ў іх няма магчымасці задаць дадатковыя пытанні. Яшчэ адна адвакатка звярнула ўвагу на тое, што сведак на суд можна даставіць і прымусова. Але, нягледзячы на пярэчанні адвакатаў, суд прызнаў уважлівымі прычыны няяўкі сведак і вырашыў зачытаць іх паказанні, дадзеныя падчас следства. 

Алесь Бяляцкі, які яшчэ на першым пасяджэнні заяўляў, што ён не паспеў азнаёміцца з больш чым 70 тамамі матэрыялаў крымінальнай справы (на вывучэнне 283 тамоў справы па 300 старонак быў адведзены ўсяго месяц), сёння папрасіў дзяржаўнага абвінаваўцу зачытваць паказанні сведак як мага больш падрабязна. А Валянцін Стэфановіч запатрабаваў зачытаць два дакументы з першага тома, якія сведчаць аб тым, што на абвінавачаных моцна ціснулі ў СІЗА. Таксама Валянцін заявіў, што доказы збіралі ў абвінавачаных з парушэннямі, што таксама пацвярджаюць гэтыя дакументы. Валянцін Стэфановіч дадаў, што «ўсе ведаюць, чым у нас у краіне займаецца ГУБАЗіК».

На судзе 13 студзеня ў асноўным зачытвалі паказанні сведак з Брэста, якія тычыліся дзейнасці брэсцкай філіі «Вясны». Днямі ўжо былі зачытаныя паказанні Маргарыты Вялічкінай з Брэста.

З матэрыялаў справы стала вядома, што ў офісе брэсцкай «Вясны» была ўсталявана відэакамера і ажыццяўлялася аператыўная відэаздымка. Сведкам падчас следства дэманстравалі ў тым ліку распіскі і кадры відэазапісаў з гукам, на якіх яны мусілі апазнаць сябе.

Праваабаронцаў па-ранейшаму працягваюць утрымліваць у судзе ў кайданках. Канваіры зачыняюць падчас судовых пасяджэнняў дзверы на ключ знутры. Валянцін заявіў, што падчас працэсу іх не кормяць. Праваабаронца адзначыў, што суддзя павінна думаць пра харчаванне абвінавачаных і не прызначаць судовыя пасяджэнні занадта часта. 

Каментары1

  • SHOS
    14.01.2023
    Стояла бы камера у ментов, то доказательства признали бы незаконными и даже не включали бы.

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава10

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

За хабар затрымалі галоўнага інжынера на адным з прадпрыемстваў Мінгарвыканкама

Замест крэмаў і мазяў. Навукоўцы распрацавалі пластыр для эфектыўнага лячэння псарыязу

Пад Навагрудкам прапануюць заробак да 9500 рублёў — што за вакансія4

Названы топ найгоршых пароляў. Каб іх узламаць, спатрэбіцца менш за секунду4

У прыгарадзе Парыжа ў рэстаране захапілі закладнікаў

Пакуль Лукашэнка скардзіцца на беларусаў за любоў да Versace, прапагандыстка пахвалілася іх парфумай19

Нямецкую вёску назвалі найлепшым «разумным горадам» у свеце1

39-гадовы прэм‘ер Марыінскага тэатра ў Пецярбургу загінуў, калі палез праз балкон па наркотыкі11

Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава10

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →