Надвор'е

Чым больш змяняецца клімат, тым больш экстрэмальных з’яў. Чым быў адметны 2022-і для Беларусі і свету

Цікавыя факты пра незвычайныя прыродныя з'явы мінулага года ў Беларусі і свеце сабраў тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Мінулая зіма стала адной з самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў (заняла 11-е месца).

Студзень 2022-га ўвайшоў у дваццатку самых цёплых. Але ў той жа час менавіта ў студзені ў Касцюковічах адзначаная мінімальная тэмпература паветра за мінулы год — мінус 23,8 °С.

Кліматычная вясна наступіла на поўдні Беларусі 4—15 лютага — на 2—4 тыдні раней, чым звычайна.

Сакавік 2022 года стаў самым засушлівым з 1945 года. Ападкаў выпала ўсяго 17% ад кліматычнай нормы.

А красавік, наадварот, стаў самым вільготным за гэты ж перыяд назіранняў: колькасць ападкаў перавысіла дзве месячныя нормы.

Лета стала трэцім самым цёплым летам за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў з 1881 года!

У чэрвені былі зарэгістраваныя трапічныя ночы, калі мінімальная тэмпература паветра за ноч складала плюс 20 градусаў і больш. А 28 чэрвеня ў Лельчыцах адзначаны тэмпературны максімум па краіне — плюс 34,3 °С.

Мінулы жнівень стаў адным з самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў і чацвёртым самым засушлівым з 1945 года. Ападкі склалі 37% кліматычнай нормы.

Восень увайшла ў 20 самых вільготных сезонаў з 1945 года.

Верасень стаў самым халодным за апошнія 20 гадоў. А кастрычнік — наадварот, чацвёртым самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

2022 адзначыўся катаклізмамі надвор'я ва ўсім свеце.

У верасні над ледзяным шчытом Грэнландыі ўпершыню ішоў дождж, а не снег.

Траціну Пакістана затапіла, што прывяло да вялізных эканамічных страт і чалавечых ахвяр.

Рэкордныя цеплавыя хвалі назіраліся ў Кітаі, Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Працяглая засуха на паўвостраве Самалі пагражае гуманітарнай катастрофай.

Выглядае, што і надалей экстрэмальныя перапады тэмператур будуць усё больш частымі. А каб прыстасавацца да гэтай новай рэальнасці, трэба запавольваць змяненне клімату.

Чытайце таксама: 

У Беларусь ужо вярнуліся першыя пералётныя птушкі

Уначы беларусы назіралі незвычайную, але вельмі прыгожую астранамічную з'яву ФОТА

Вулканічная зіма на доўгія месяцы? Гэта можа нас чакаць

Каментары

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА14

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне2

Былы памочнік Канапацкай настойвае: у яе быў нямецкі дазвол на жыхарства, таму рэгістраваць яе кандыдаткай нельга40

Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў1

Не толькі Нацбанк. Узламаны рэспубліканскі партал электронных рахункаў-фактур1

Што адбываецца з курсам рубля і ці бегчы беларусам па даляры? Тлумачыць Чалы1

Папулярны сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным прызналі «экстрэмісцкім»3

Што Пуцін сказаў Шольцу? Версія Крамля3

На кампанію Лукашэнкі ўжо пералічылі больш за 400 тысяч рублёў. У спойлераў грошай няма3

Шольц сазваніўся з Пуціным — дэталі размовы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА14

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →