Андрэю Хадановічу — 50! Паэзія, якая заўжды дае надзею. Новае ВІДЭА на ягоным аўтарскім ютуб-канале
Гэты выпуск на канале самы незвычайны, бо галоўны герой відэа — сам Андрэй Хадановіч. 13 лютага ў свой 50-ы дзень нараджэння аўтар прачытае свае творы і раскажа пра кніжкі, якія напісаў.
Андрэй Хадановіч сёння расказвае:
- чаму першая кніга Хадановіча «Лісты з-пад коўдры» выйшла ў свет спачатку на ўкраінскай мове;
- якая кніга паэта — самая хуліганская;
- каму прысвечаны твор «Неба Марыі», які паклала на музыку кампазітарка Вольга Падгайская;
- Каляды ці Вялікдзень — на якое свята пішацца лепш;
- як ствараўся паэтычны адказ беларускіх мужчын дасканалым шведам;
- каму была адрасавана адзіная дзіцячая кніга Хадановіча;
- чаму ў тэкстах паэта пасля 2020-га заўсёды ёсць не толькі боль, але і надзея.
БОНУС: Андрэй Хадановіч чытае рэп.
Памятаем, што ў сённяшнія цёмныя часы паэзія — гэта найлепшая тэрапія, якая дасылае нам промні цеплыні і падтрымкі, таму будзьма з беларускай літаратурай і яе выбітнымі аўтарамі.
Глядзім новы выпуск і пакідаем вашы віншаванні для спадара Хадановіча ў каментарыях.
Каментары