Грамадства1414

10 гадoў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

Суддзя Марына Запаснік вынесла сёння жорсткія прысуды праваабаронцам «Вясны» за іх праваабарончую дзейнасць.

Старшыні «Вясны» і нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі.

Намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі.

Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі.

Праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.

Таксама суддзя Марына Запаснік пастанавіла спагнаць у салідарным парадку з Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча і Салаўёва суму ў памеры 752 438 рублёў 62 капейкі якую яны нібыта «здабылі злачынным шляхам» праз «кантрабанду арганізаванай злачыннай групай». Улічваючы таксама штраф, агулам з праваабаронцаў хочуць спагнаць амаль $450 000.

Праваабаронцаў абвінавацілі паводле ч. 4 арт. 228 (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Трое вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года.

Па справе ўсяго 283 тамы матэрыялаў па 300 старонак — гэта рэкорд па палітычнай справе, па якой праходзіць каля 100 сведак, было праведзена 120 ператрусаў па ўсёй краіне.

Летась праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны. Ён не змог трапіць на цырымонію — прамову Бяляцкага на ўручэнні «Нобеля» зачытала яго жонка.

Залу суда на зачытванні прысуду запоўнілі курсантамі Акадэміі міліцыі.

Скрыншот з відэа

У той жа час звычайных людзей у залу не пускалі, яны змаглі пабачыць нобелеўскага лаўрэата толькі ў калідоры, калі яго вялі. Не дапусцілі не толькі ў залу, а і ў сам будынак, замежных дыпламатаў. А заснавальніка расійскага правабарончага таварыства «Мемарыял» Алега Арлова, які меў намер трапіць на суд, не пусцілі ў Беларусь. Алег Арлоў назваў суд над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і ягонымі калегамі «праявай фашызму».

Чытайце таксама:

У апошнім слове Алесь Бяляцкі заклікаў да дыялогу дзеля нацыянальнага прымірэння

У брэсцкім офісе «Вясны» стаяла шпіёнская відэакамера. Што вядома з чарговага пасяджэння па справе арганізацыі

Паказанні засакрэчаных сведак і допыт мытнікаў: прайшлі чацвёртае і пятае пасяджэнні па «справе Вясны»

Сляды ад кайданкаў на руках Бяляцкага ФОТАФАКТ

Каментары14

  • Mar
    03.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Peš
    03.03.2023
    Hańba!!! Łukašystaja čarhovy raz paćverdzili svaju vyklučnaść i addanaść idejam fašyzma.
    Navat u hitleraūcau sud byū spraviadliviejšy.
  • Вызвольная Армiя
    03.03.2023
    Расейская фашысцкая акупацыя. Беларусь будзе вызвалена.

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль Лукашэнка скардзіцца на беларусаў за любоў да Versace, прапагандыстка пахвалілася іх парфумай19

Нямецкую вёску назвалі найлепшым «разумным горадам» у свеце1

39-гадовы прэм‘ер Марыінскага тэатра ў Пецярбургу загінуў, калі палез праз балкон па наркотыкі11

Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў21

Больш за 20 беларусаў выратавалі з рабства на звалцы пад Масквой8

Кіраўніка ЦВК Грузіі на заключным пасяджэнні аблілі фарбай1

Лукашэнка: Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць22

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →