«Кіберпартызаны» паведамілі пра ўзлом базы ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў, заведзеных у Беларусі
«Кіберпартызаны» заявілі, што ім удалося ўзламаць базу ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў, распачатых у Беларусі, і спампаваць адтуль архівы.
Сярод іншага «Кіберпартызаны», як яны сцвярджаюць, знайшлі ва ўзламаных базах звесткі і пра саміх сябе, але канкрэтных падазраваных па датычных да іх крымінальных справах нібыта так і няма.
Яшчэ ў 2021-м «Кіберпартызаны» атрымалі доступ да Адзінага дзяржаўнага банку даных аб правапарушальніках, і цяперашні ўзлом, як сцвярджаецца, стаў магчымы менавіта таму.
Каментары
В политических делах очень важны доносчики, так называемые потерпевшие в чёрных масках, лже свидетели.