Грамадства33

ААН прызнала, што ў Беларусі пасля выбараў былі ў тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці

Выйшаў даклад Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі на парозе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх». У дакладзе зроблена выснова: ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, а некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці. «Вясна» коратка прыводзіць яго змест.

Даклад прадстаўлены ў выкананне рэзалюцыі 49/26 Рады па правах чалавека і ў межах 52-й сесіі ААН, якая праходзіць цяпер у Жэневе (27 лютага — 31 сакавіка 2023 года). Даклад ахоплівае падзеі ў Беларусі з 1 мая 2020 года на парозе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года па 31 снежня 2022 года і заснаваны на дэтальным аналізе 207 гутарак з ахвярамі і сведкамі, прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый, журналістамі, адвакатамі і медыцынскімі работнікамі. У дакладзе ахоплены наступныя тэмы:

  • неапраўданае і несуразмернае прымяненне сілы,
  • катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя ці зневажаючыя годнасць віды абыходжання і пакарання,
  • адвольныя арышты і затрыманні,
  • права на належную законную працэдуру і справядлівы судовы разбор,
  • свабода слова, мірных сходаў і асацыяцый,
  • сэксуальны і гендарны гвалт,
  • разлучэнне з дзецьмі і неправамернае ўмяшанне ў сямейнае жыццё,
  • выгнанне.

«Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі не менш за 100 000 чалавек схаваліся за мяжой. Людзі былі вымушаныя пакінуць краіну і не маглі бяспечна вярнуцца праз пагрозы адвольнага затрымання, жорсткага абыходжання, а таксама парушэнняў эканамічных, сацыяльных і культурных правоў. Такое перамяшчэнне непасрэдна звязана з палітыкай і практыкай кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку з масавым падаўленнем іншадумства і наўмысна створанай атмасферай варожасці, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню», — гаворыцца ў дакладзе пра выгнанне.

Даклад таксама згадвае Канстытуцыйныя папраўкі, унесеныя ў 2022 годзе, якія прадугледжваюць магчымасць пазбаўлення грамадзянства, а таксама закон, які дазваляе пазбавіць грамадзянства асобу, асуджаную за «ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці альбо прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

«Закон скіраваны супраць тых, хто «збег і прычыняе шкоду краіне», — спасылаюцца на выказванні ўлад дакладчыкі.

Таксама ААН адзначае, што Канстытуцыя Беларусі захоўвае смяротнае пакаранне, значна пашыраючы сферу дзеяння Крымінальнага кодэкса.

«Зараз смяротнае пакаранне можа быць вынесена за злачынствы, не звязаныя з наўмысным забойствам, у парушэнне мінімальных міжнародных стандартаў прымянення смяротнага пакарання, якія абмяжоўваюць яго найбольш цяжкімі злачынствамі, звязанымі з наўмысным забойствам».

Сярод вынікаў даклада прагучала і тое, што некаторыя з парушэнняў у Беларусі «могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці».

Каментары3

  • Mar
    17.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Проста жыхар
    17.03.2023
    Mar, пан бардзо добжэ муві па польску. Пшэпрошам, чы ты естэш курдэ?
  • Litvin
    18.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»12

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы38

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»12

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →