Грамадства66

Вызваліўся беларускі злодзей у законе Паштэт

З магілёўскай турмы ў кастрычніку вызваліўся 42-гадовы мінскі злодзей у законе Павел Аляксяевіч, больш вядомы ў крымінальным асяроддзі як Паштэт. Пра гэта паведаміў сайт «Прайм Крайм», які спецыялізуецца на крымінальнай тэматыцы.

Павел Алексяевіч (Паштэт)

Гэтым разам крымінальны аўтарытэт сядзеў «усяго» тры гады, а пасадзілі яго за хуліганства. Агулам жа турэмны стаж Паштэта дасягнуў ужо 20 гадоў.

У канцы жніўня 2021 года чацвёра прыхільнікаў крымінальнага аўтарытэта ў Барысаве збілі 40-гадовага мужчыну. Жорсткі напад быў здзейснены каля ўваходу ў гіпермаркет, на вачах наведвальнікаў і работнікаў гандлёвага аб'екта. Неўзабаве пасля таго Паштэт быў арыштаваны і трапіў пад суд.

Усяго ж за сваё 42-гадовае жыццё Павел Аляксяевіч судзіўся шэсць разоў, уключаючы два тэрміны па прысудах расійскіх судоў, калі ўжо значыўся ў крымінальнай іерархіі злодзеем у законе.

Цяпер Аляксяевіч нібыта жыве ў Мінску, яму ўстанавілі нагляд тэрмінам на 1 год.

Відаць, ён стаў другім злодзеем у законе, які жыве на тэрыторыі Беларусі. Першы — гэта Аляксандр Мядзведзеў па мянушцы Медзвяжонак, калі той яшчэ не выехаў за мяжу. Пра яго начальнік ГУБАЗіКа Андрэй Ананенка ў сакавіку 2024 года гаварыў, што той «разумее, што ў выпадку парушэння пэўных чырвоных ліній ён зноў хутка вернецца за краты».

Увогуле ж галоўны губазікавец тады казаў, што пад пільнай увагай ягоных супрацоўнікаў заставаліся шэсць «злодзеяў у законе», трое з якіх адбывалі пакаранне ў месцах зняволення. Пры гэтым двое былі вымушаныя выехаць за межы Беларусі, таму што, маўляў, «ім было некамфортна тут знаходзіцца з прычыны праводзімых намі прафілактычных мерапрыемстваў».

Каментары6

  • Ёся Шныр
    28.10.2024
    Палова жыцця ў клетцы. Што ў галаве гэтых прыдуркаў?
  • бабруйчанін
    29.10.2024
    Міхась, Усю субкультуру паняцеў законазлодзеяў
    Разам з камісарамі чк- нквд зьявілісь і гэтыя каб кантраляваць вялікі лагер і за дротам таксама...
    Звярніце увагу як здарылась склалась бальшыня землякі ДжугашвіліУріцкагаМехліса ..і дагэтуль
    Усе гэтыя паняцця дзля падлеткаў совінтэлехенцыі ....УтесаВсоцкіяразембаўмы круг соврусшансон турмама
    Аб шчыльна- плотнам супрацоўніцтве гэтых і мус чк нквд кгб даведалісь яшче пад час галоснасці.
    Сацыяльна блізкія як іх яшче Троцкі Уріцкі абазвалі
  • Texas whiskey
    29.10.2024
    Я так понимаю "вор в законе" это такая типа "профессия" у этого персонажа. 100% после освобождения он продолжит свою "трудовую деятельность".

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →