Жонка Навальнага расказала, ці гатова пайсці шляхам Святланы Ціханоўскай
Юлія Навальная ў інтэрв'ю Der Spiegel расказала пра стан свайго мужа за кратамі і тое, ці збіраецца яна сама ісці ў палітыку замест яго.
Юлія Навальная, жонка палітыка Аляксея Навальнага, — член рады дырэктараў Міжнароднага фонду барацьбы з карупцыяй. Але палітычных амбіцый у яе няма, кажа яна.
«Я не думаю, што гэта тое, у што я хачу гуляць. Вядома, я прачытала шмат артыкулаў, прысвечаных гэтаму, але ў маім разуменні, каб удзельнічаць у выбарах і стаць палітыкам, трэба захацець гэта зрабіць. Няма асаблівага сэнсу думаць пра гэта з пункту гледжання замены: мой муж трапляе ў турму, і я замяняю яго.
Я захапляюся Святланай Ціханоўскай праз тое, што яна робіць. Але, як я ўжо сказала, вы павінны хацець стаць палітыкам, каб зрабіць гэта. І я зрабіла іншы выбар: мой муж — лідар апазіцыі, ён у турме, я падтрымліваю яго і прыцягваю ўвагу да яго сітуацыі».
Навальны, па словах жонкі, большасць часу праводзіць у адзіночнай камеры без належнага доступу да медыцынскага абслугоўвання.
«У такіх умовах, калі ў вас ёсць праблемы са здароўем, яны толькі пагаршаюцца. Раніцамі ў яго праблемы з рукамі, адна з ног нямее, і ў яго праблемы са спінай. Ён увесь час у небяспецы, бо знаходзіцца ў руках людзей, якія спрабавалі яго забіць», — сказала Юлія.
Каментары
для начала надо доказать, что
Тихановская,
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/312427 выборы выиграть
доказательства - в стыдию!