Грамадства33

Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў увезці з Польшчы каля 500 старажытных манет

Супрацоўнікі беларускай мытні канфіскавалі ў беларускага кіроўцы каля 500 старадаўніх манет, якія ён спрабаваў нелегальна завезці ў краіну з Польшчы, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі. Паводле інфармацыі мытнікаў, агульны кошт манет, прызнаных культурнымі каштоўнасцямі, склаў больш за 20 тысяч рублёў.

Паводле даных ДМК, 49-гадовы мужчына ехаў з Польшчы на рэйсавым аўтобусе праз пункт пропуску «Брэст».

«Культурныя каштоўнасці схаваў у падлакотніку, сейфе, інструментальнай скрыні, за заводскай абшыўкай столевай прасторы, бакавых сценак і дзвярэй транспартнага сродку», — паведамілі мытнікі.

Месцы схованак яны знайшлі дзякуючы выкарыстанню інспекцыйна-надгляднага комплексу.

Былі выяўленыя манеты з розных сплаваў (срэбных, алюмініевых, медных, нікелевых), розных наміналаў, гадоў выпуску і краін (Расійскай Імперыі, Швецыі, Італіі, Нідэрландаў, Венгрыі, Аўстрыі і іншых). Згодна з заключэннем эксперта, усе яны адносяцца да культурных каштоўнасцяў, бо былі выбітыя больш за 100 гадоў таму. Агульны іх ацэначны кошт склаў звыш 20 тысяч рублёў.

Мытня распачала адміністрацыйны працэс, мужчыну цяпер пагражае штраф у памеры да 30 базавых велічынь (1200 рублёў), а таксама канфіскацыя манет і транспартнага сродку.

Каментары3

  • Нейкі сюр
    01.11.2024
    100-гадовы ўзрост = культурная каштоўнасьць? Што курыў эксперт? І што курылі тыя, хто ўсталёўваў такія нормы?
  • Вадя
    02.11.2024
    Древние аллюминевые и никелевые монеты....
  • Кончаныя
    02.11.2024
    Гэтыя манеты амаль нічога не каштуюць. Калі не верыце мне, спытайце ў нумізматаў.

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →