Удзел ва ўстаноўчым з'ездзе бяруць больш за тысячу дэлегатаў.
У Беларусі стварылі палітычную партыю «Белая Русь». Такое рашэнне было прынятае 18 сакавіка на ўстаноўчым з'ездзе ў Мінску
Дэлегатам неабходна прыняць статут партыі і праграму.
Праект праграмы беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» апублікаваны 28 лютага і вынесены на грамадскае абмеркаванне.
«Сёння на разгляд з'езда мы выносім ужо абноўлены, значна больш спелы тэкст праекта праграмы і спадзяемся, што ён стане праграмнай асновай у дзейнасці нашай партыі», — адзначыў старшыня партыі Алег Раманаў.
Каментары