Фінляндыя шосты раз узначаліла рэйтынг шчасця па версіі ААН. У рэйтынг 2023 года ўключана 109 краін. Беларусь у ім адсутнічае. Сусветны даклад аб шчасці штогод публікуецца падраздзяленнем ААН.
У першую дзясятку 2023 года ўвайшлі наступныя дзяржавы:
Фінляндыя,
Данія,
Ісландыя,
Ізраіль,
Нідэрланды,
Швецыя,
Нарвегія,
Швейцарыя,
Люксембург,
Новая Зеландыя.
Замыкаюць увесь рэйтынг Пакістан і Нігер.
Суседзі Беларусі знаходзяцца ў спісе на наступных месцах:
Літва — 20 месца,
Польшча — 39 месца,
Латвія — 41 месца,
Расія — 70 месца,
Украіна — 92 месца.
Літва — адзіная новая краіна ў першай дваццатцы, якая паднялася больш чым на 30 пазіцый з 2017 года.
У справаздачы за гэты год таксама больш падрабязна разглядаюцца даступныя даныя па Украіне. «Разбуральныя наступствы вайны відавочныя для ўсіх, і таму мы таксама выяўляем, што дабрабыт ва Украіне сурʼёзна пацярпеў», — адзначыў адзін з даследчыкаў Ян-Эманюэль дэ Нявэ.
«Але што, аднак, дзіўна, дык гэта тое, што дабрабыт ва Украіне ўпаў менш, чым у 2014 годзе, калі Расія анексавала Крым, і гэта збольшага дзякуючы незвычайнаму росту пачуцця салідарнасці ва ўсёй Украіне, пра што сведчаць звесткі аб дапамозе незнаёмым людзям і ахвяраваннях — расійскае ўварванне скавала Украіну ў нацыю», — дадаў дэ Нявэ.
Даследаванне World Happiness Report выкарыстоўвае шэсць ключавых фактараў, якія дапамагаюць падлічыць узровень шчасця ў свеце: сацыяльную падтрымку, даход, здароўе, свабоду, шчодрасць і адсутнасць карупцыі.
Каментары